Навіны банка і прэс-рэлізы
03.09.2018

«Беларусбанк» прыступае да прыёму заявак на куплю аблігацый ТАА «Знешнеэканамічная Лізінгавая Кампанія» 1-га выпуску.

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 3 верасня 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных асоб на куплю аблігацый ТАА «Знешнеэканамічная Лізінгавая Кампанія» 1-га выпуску.

Аб'ём эмісіі аблігацый складае 550 тыс. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 3 гады (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у год пачынаючы з 01.10.2019). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 7,5 працэнтам гадавых.

ТАА «Знешнеэканамічная Лізінгавая Кампанія» з'яўляецца ўніверсальнай кампаніяй, якая прапануе ў лізінг асноўныя сродкі (легкавыя і грузавыя аўтамабілі, будаўнічую і спецыяльную тэхніку, абсталяванне, нерухомасць) і супрацоўнічае як з айчыннымі, так і з вядомымі сусветнымі вытворцамі і пастаўшчыкамі.

Кампанія працуе на рынку Рэспублікі Беларусь 8 гадоў, дэманструе высокія тэмпы росту і развіцця, з кожным годам узмацняючы пазіцыі. Паводле ацэнак Асацыяцыі лізінгадаўцаў Беларусі, ТАА «Знешнеэканамічная Лізінгавая Кампанія» ўваходзіць у ТОП-10 прадстаўнікоў інвестыцыйнага лізінгу ў Рэспубліцы Беларусь, якія найбольш дынамічна развіваюцца.

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТАА «Знешнеэканамічная Лізінгавая Кампанія» без камісій.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!