Навіны банка і прэс-рэлізы
29.08.2018

«Беларусбанк» - Нацыянальны партнёр II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў статус Нацыянальнага партнёра II Еўрапейскіх гульняў. Адпаведны дакумент падпісалі Старшыня Праўлення банка Віктар Ананіч і дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін.

partner_evro

Нязменным прыярытэтам «Беларусбанка» ў рэалізацыі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці застаецца падтрымка спорту вышэйшых дасягненняў.  «Гэта накіраванне з'яўляецца асновай аднаго з 5 нашых дабрачынных праектаў - «Беларусбанк. Пераможам разам!» - у рамках якога мы аказваем спонсарскую дапамогу ўстановам і клубам найбольш папулярных відаў спорту, і прайсці міма самай галоўнай спартыўнай падзеі 2019-га года мы проста не маглі», - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк Віктар Ананіч.

У банку ўпэўнены, што II Еўрапейскія гульні не толькі дазволяць замежным гасцям добра правесці ў нас час і лепш даведацца пра наш прыгожы край, але яшчэ больш з'яднаюць беларусаў для дасягнення самых высокіх і амбіцыйных мэт.

Першачарговая мэта гэтага двухбаковага супрацоўніцтва заключаецца ў папулярызацыі алімпійскага руху ў цэлым і ўмацавання брэнда II Еўрапейскіх гульняў у краіне і за яе межамі. На думку дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгія Катуліна, правядзенне такога маштабнага праекта, як Еўрапейскія гульні, немагчыма без надзейных партнёраў, у тым ліку па забеспячэнні фінансавай стабільнасці ва ўзаемадзеянні з усімі зацікаўленымі кліенцкімі групамі. «У гэтай сувязі, асабліва прыемна, што такім гарантам для нас выступае адзін з найстарэйшых фінансавых інстытутаў краіны - Беларусбанк, якому ўжо на працягу многіх гадоў давяраюць мільёны жыхароў Беларусі», - падкрэсліў Георгій Катулін.

«Беларусбанк» на працягу некалькіх гадоў з'яўляецца генеральным партнёрам Беларускай федэрацыі футбола. Фінансавая ўстанова таксама актыўна падтрымлівае развіццё хакея, фрыстайла, настольнага тэніса, баскетбола, хакея на траве.

У банку перакананыя, што правядзенне такога маштабнага спартыўнага форуму ў Мінску ўмацуе аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне і пацвердзіць яе рэпутацыю як дзяржавы, якая шмат увагі надае развіццю фізкультуры і спорту, здаровага ладу жыцця.

Дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін таксама зрабіў запіс у Кнізе Ганаровых гасцей.

Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня наступнага года. Удзел у знакавай спартыўнай падзеі прымуць больш за 4000 атлетаў з 50 краін.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»