Навіны банка і прэс-рэлізы
24.08.2018

Камфорт і фінансавыя паслугі для кожнага жыхара Астраўца: «Беларусбанк» адкрыў сучасны будынак у горадзе атамшчыкаў (прэс-рэліз)

У самым маладым горадзе Беларусі - Астраўцы - адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця будынка цэнтра банкаўскіх паслуг №417 ААТ «ААБ Беларусбанк».

ostrovec

У кожным кутку Беларусі найважнейшая задача банка - забеспячэнне доступу да фінансавых паслуг і павышэнне фінансавай граматнасці насельніцтва.

ostrovec2

«Сёння горад Астравец ператварыўся ў грандыёзную будаўнічую пляцоўку. Тут узводзіцца флагман беларускай энергетыкі - першая ў нашай краіне атамная электрастанцыя», - адзначыў на цырымоніі адкрыцця Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. «Безумоўна, гэта кардынальна мяняе аблічча горада, рытм ўсіх яго прадпрыемстваў і, вядома, жыццё гараджан. «Беларусбанк» таксама праводзіць актыўную працу па пераўтварэнні сваіх падраздзяленняў у сучасныя, зручныя для кліентаў офісы», - дадаў кіраўнік банка.

ostrovec3

У абноўленым ЦБП зроблена ўсё, каб максімальна хутка і якасна аказваць кліентам неабходныя паслугі, забяспечваць эфектыўнае і выгаднае ўзаемадзеянне як для прадпрыемстваў рэгіёну, так і для банка. Віктар Ананіч выказаў надзею, што дзякуючы новым тэхналогіям і прафесійнаму ўзроўню спецыялістаў, знаходжанне кліентаў у ЦБП пакіне самыя добрыя ўражанні.

ostrovec4

ostrovec6

Для мясцовых жыхароў і прадпрыемстваў адкрыццё сучаснага будынка «Беларусбанка» - значная падзея і своеасаблівы паказчык узроўню развіцця горада. Цэнтр банкаўскіх паслуг №417 аказвае ўвесь спектр банкаўскіх паслуг насельніцтву, арганізацыям і прадпрымальнікам Астраўца.

ooo

Даведачна: кліенцкая база ЦБП (юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, з улікам бюджэтных арганізацый) складае 320 кампаній. Найбольш буйнымі з'яўляюцца: РУП «БелАЭС», КСУП «Гудагай», КСУП «Варняны», КСУП «Гервяты», КСУП «Міхалішкі», РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Астравецкае РУП ЖКГ, вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «ЦБК-Кардон».

Больш за 14 000 гараджан з'яўляюцца трымальнікамі плацежных картак і абслугоўваюцца ў ЦБП.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»