Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў штоквартальнае абследаванне па праграме «Ведай свайго кліента» ў дачыненні да прыцягнення тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб за II квартал 2018 года. Такім чынам, галоўны банк краіны склаў партрэт сярэднестатыстычнага ўкладчыка.
Зыходзячы з сумы банкаўскіх зберажэнняў на аднаго чалавека, сярэднестатыстычным беларускім укладчыкам можна лічыць жанчыну старэйшую за 55 гадоў, якая размясціла ў банках грошы на суму Br7 тыс., і мужчыну ва ўзросце ад 26 да 60 гадоў, які размясціў у банках грошы на суму Br10,2 тыс.
Паводле даных, прадстаўленых Нацыянальным банкам, больш за ўсё зберажэнняў насельніцтва захоўваецца ў «Беларусбанку»: на 1 ліпеня яго доля на дэпазітным рынку фізічных асоб склала 48,6%.
Шырокая дэпазітная лінейка ўкладаў, якая ўлічвае асноўныя тэндэнцыі на банкаўскім рынку і жаданні сваіх кліентаў, - адметная рыса «Беларусбанка».
Сёння ў фінансавай установе абсалютна любы кліент можа знайсці той уклад, які будзе падыходзіць для яго: па тэрміну захоўвання, набору плануемых аперацый у дачыненні да ўкладу, а таксама валюце размяшчэння грашовых сродкаў.
Банк рэкамендуе не забываць пра сучасныя тэхналогіі і звярнуць увагу на Інтэрнэт-дэпазіты. Па такіх укладах працэнтная стаўка вышэй, а зручнасці для кліента значна больш!
У 2018 годзе «Беларусбанк» паспеў парадаваць кліентаў 6 дэпазітнымі прадуктамі:
- «Класік Безадзыўны Вясновы» (195 дзён; 9,7%),
- «Інтэрнэт-дэпазіт-Безадзыўны-Вясновы» (195 дзён; 9,8%),
- «Вясновы (версія 2.0)» (105 дзён; 9,2%),
- «Інтэрнэт-дэпазіт Вясновы (версія 2.0)» (105 дзён; 9,2%),
- «Класік Безадзыўны Яркі» (45 дзён, 9,18%),
- «Класік Безадзыўны Зручны» (230 дзён, 10,3%).
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»