ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з CITIC Construction Co., Ltd. у рамках рэалізацыі Дарожнай карты па стварэнні кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду прыступілі да падбору персаналу для фарміравання штата кіруючай кампаніі інвестыцыйнага фонду. З пералікам вакансій можна азнаёміцца на сайце банка.
Даведачна: Мемарандум аб зацвярджэнні Дарожнай карты быў падпісаны паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і CITIC Construction Co., Ltd. у мэтах забеспячэння выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2018 года №163 «Аб Кітайска-Беларускім інвестыцыйным фондзе».
Падпісанне дакумента адбылося падчас візіту намесніка Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Перапяліцы ў Кітайскую Народную Рэспубліку (г. Пекін) у чэрвені 2018 года.
Ідэя першага сумеснага фінансавага інстытута, да рэалізацыі якой ААТ «ААБ Беларусбанк», CITIC Construction Co., Ltd. і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь прыступілі па выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у КНР у верасні 2016 года, заключаецца ў стварэнні на тэрыторыі Беларусі новай пляцоўкі для падтрымкі эфектыўных праектаў у розных галінах.