Навіны банка і прэс-рэлізы
06.08.2018

«Беларусбанк» прыступіў да прыёму заявак на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га выпуску, намінаваных у еўра

ААТ "ААБ Беларусбанк" з 6 жніўня 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га выпуску, намінаваных у еўра. Даразмяшчэнне аблігацый адбудзецца 9 жніўня 2018 года падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 8 жніўня 2018 года.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!