ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіў афіцыйным партнёрам XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». За ўклад у падрыхтоўку фестывалю і садзейнічанне яго паспяховаму правядзенню, пацвярджэнню статусу Віцебска як сталіцы фестывальнага руху і ўмацаванню аўтарытэту Беларусі на міжнароднай культурнай прасторы, банк адзначаны спецыяльнай Падзякай аргкамітэта.
Даведачна: Першы фестываль мастацтваў у Віцебску прайшоў 18 ліпеня 1992 года. Ля яго вытокаў стаяла тры дзяржавы - Беларусь, Расія і Украіна. Мэтай краін-арганізатараў было азнаёміць віцябчан і гасцей горада з песеннай творчасцю славянскіх народаў.
У 1993 годзе фестываль «Славянскі базар» стаў членам Міжнароднай федэрацыі арганізатараў фестываляў (FIDOF). У гэтым жа годзе пашырылася і геаграфія ўдзельнікаў.
З 1995 года фестываль праводзіцца пад асабістым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З гэтага ж года «Славянскі базар» стаў называцца «Міжнародным фестывалем мастацтваў».
Фестываль двойчы прызнаваўся FIDOF «Лепшым фестывалем года» ў 2000 і 2004 гадах. У 2005 у Віцебску адбылася Асамблея гэтай міжнароднай федэрацыі, што стала прызнаннем высокага ўзроўню правядзення «Славянскага базару ў Віцебску».
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»