Навіны банка і прэс-рэлізы
30.07.2018

Прыбытак «Беларусбанка» ў першым паўгоддзі склаў Br141 млн, што вышэй плана на 40% (прэс-рэліз)

Рэалізацыя мэтавых і дадатковых паказчыкаў Стратэгіі на 2018-2020 гады. Выкананне нарматываў бяспечнага функцыянавання банка. Павелічэнне долі на рынку прыцягнення сродкаў юрыдычных і фізічных асоб. Пашырэнне партнёрскай базы ў рамках праграмы «МОСТ». Рост паказчыкаў па накіраванні крэдытавання юрыдычных асоб і спажывецкім крэдытаванні фізічных асоб. Праўленнем «Беларусбанка» падведзены вынікі фінансавай дзейнасці ў першым паўгоддзі 2018 года.

pribyl40pro

«Аналіз вынікаў работы банка пацвярджае станоўчую дынаміку развіцця. Практычна па ўсіх асноўных паказчыках нашы пазіцыі на банкаўскім рынку ўмацаваліся, - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. – Мы ўпэўнена нарошчваем долю камерцыйных крэдытаў, мэтанакіравана трансфармуючы структуру крэдытнага партфеля. На сёння камерцыйных крэдытаў у нашым партфелі на 4% больш, чым на пачатак года».

У першым паўгоддзі «Беларусбанк» атрымаў прыбытак у памеры Br141 млн, тым самым перавыканаўшы планавы паказчык амаль на 40%. Банкам таксама выкананы прагнозныя параметры па рэсурснай базе па ўсіх структурных блоках, а яе памер дасягнуў 28 млрд. рублёў, што складае 43% у сукупнай рэсурснай базе банкаў краіны.

pribyl40pro2

Паказчыкі, якія запланаваны ў рамках Стратэгіі, выконваюцца ў поўным аб'ёме. Па словах выканаўчага дырэктара ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандра Ягорава, паказчык рэнтабельнасці капіталу амаль на 2% вышэй планавага за першае паўгоддзе і ўжо апярэдзіў паказчык, які вызначаны па выніках 2018 года.

pribyl40pro3

З прыняццем новай Стратэгіі актывізавалася праца па ўкараненні новых прадуктаў і сэрвісаў, якія актыўна прадаюцца. Так, у першым паўгоддзі перавыкананы прагнозныя паказчыкі па карпаратыўнай праграме «МОСТ», карце растэрміноўкі «Магніт», Клубных прадуктах «Шчодры» і «Персона». Актыўна рэалізуюцца сэрвісы Belarusbank Pay і Samsung Pay.

pribyl40pro4

У «Беларусбанку» паспяхова рэалізуецца Праграма падтрымкі прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Па стане на 1 ліпеня фінансавай установай абслугоўваецца каля 48 тысяч кліентаў, якія адносяцца да гэтага сектара прадпрымальніцтва.

У першым паўгоддзі назіралася добрая дынаміка росту спажывецкіх крэдытаў, у цэлым па банку адзначаны прырост на 40%, што дазваляе займаць лідзіруючыя пазіцыі на рынку такіх паслуг. Рост камерцыйнага крэдытавання нерухомасці за справаздачны перыяд склаў 87%, гэта значыць амаль у 2 разы. Гэта пацвярджае ўстойлівы трэнд пераходу на рыначныя прадукты.

pribyl40pro5

У бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве банкам запланавана ўкараненне шэрагу распрацовак, у тым ліку па лічбавых тэхналогіях, якія будуць спрыяць трансфармацыі «Беларусбанка» ў адзін з самых эфектыўных фінансавых інстытутаў. Банк павінен стаць заканадаўцам «мод» у сферы IT.

Сёння ажыццяўляецца тэсціраванне мадэрнізаванага праграмнага забеспячэння, ўкараненне якога дазволіць на працягу гэтага і наступнага года перайсці на адзіны БІК. Да канца года павінна быць завершана праца па падрыхтоўцы бізнес-працэсаў у новых умовах функцыянавання.

Працоўнымі калектывамі будзе забяспечана выкананне ўсіх асноўных паказчыкаў развіцця.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!