Навіны банка і прэс-рэлізы
26.07.2018

Новыя магчымасці прыкладання мабільнага банкінгу!

Інфармуем пра новыя функцыянальныя магчымасці прыкладання «M-Belarusbank» для мабільных устройстваў з аперацыйнымі сістэмамі Android і iOS!

Цяпер плацежную карту любога банка-рэзідэнта магчыма дадаць у прыкладанне не толькі з выкарыстаннем пароля SMS-банкінгу (які атрымліваецца ў інфакіёску банка), але і пры дапамозе рэквізітаў карты (даданне карткі ў прыкладанне ажыццяўляецца з ужываннем тэхналогіі аўтэнтыфікацыі 3-D Secure).

Акрамя таго, запоўніць рэквізіты карты пры яе даданні ў прыкладанне, а таксама пры пераводзе грашовых сродкаў з карты на карту цяпер магчыма  як пры дапамозе іх ручнога ўводу, так і ў аўтаматычным рэжыме шляхам счытвання камерай смартфона.

А для карыстальнікаў мабільных устройстваў з аперацыйнай сістэмай Android* аўтаматычнае запаўненне рэквізітаў бескантактавай карты стала даступным і пры дапамозе тэхналогіі NFC (Near Field Сommunication).

Абноўленая версія прыкладання даступная для ўстаноўкі ў краме прыкладанняў Play Маркет і ў бліжэйшы час стане даступная ўсім кліентам у краме прыкладанняў App Store!

* - пры ўмове падтрымкі мабільным устройствам тэхналогіі NFC (Near Field Сommunication).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!