Навіны банка і прэс-рэлізы
26.07.2018

«Беларусбанк» у першым паўгоддзі накіраваў на крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу Br565 мільёнаў

Падтрымка ініцыятыў малога і сярэдняга бізнесу - адна са стратэгічных задач «Беларусбанка». Сёння ўстанова аказвае ўсебаковую дапамогу развіццю дадзенага сектара эканомікі ў краіне. У рамках Праграмы падтрымкі суб'ектаў МСБ банк прафінансаваў больш за 4 тысячы праектаў.

На думку экспертаў, малы і сярэдні бізнес павінен стаць лакаматывам эканамічнага росту ў рэспубліцы. Прыярытэтам у гэтым кірунку дзейнасці для банка было і застаецца стварэнне лаяльных умоў і прадастаўленне даступных крэдытных рэсурсаў, што паслужыць паспяховаму развіццю ўласнага бізнесу.

З пачатку гэтага года «Беларусбанкам» на падтрымку МСБ накіравана больш за Br565 мільёнаў. Сёння важна рабіць акцэнт на падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія хутчэй адаптуюцца да эканамічных умоў, што ўвесь час змяняюцца , здольныя хутчэй рэагаваць, перафармаціраваць свой бізнес, ствараць новыя працоўныя месцы.

З мэтай пашырэння ўдзелу прадпрымальніцтва ў рэальным сектары эканомікі, розных сферах дзейнасці насельніцтва, у «Беларусбанку» паспяхова працуе партнёрская праграма «МОСТ», разлічаная для сегмента B2B. На рэгулярнай аснове вядзецца актыўная праца па пашырэнні партнёрскай базы, якая налічвае ўжо больш за 900 суб'ектаў гаспадарання. У першым паўгоддзі па праграме «МОСТ» выдадзена крэдытных сродкаў на суму амаль Br120 мільёнаў.

На сённяшні дзень для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу банк прапануе крэдытныя прадукты з працэнтнай стаўкай ад 5% да 11% гадавых у беларускіх рублях і ад 7 да 8% гадавых у замежнай валюце.

У «Беларусбанку» перакананыя, што малы і сярэдні бізнес краіны патэнцыяльна здольны ўзяць на сябе ролю асноўнага драйвера эканамічнага росту, прывесці да з'яўлення ў Беларусі кампаній, якія могуць заваяваць лідзіруючыя пазіцыі не толькі на тэрыторыі нашай дзяржавы. Важна толькі дапамагчы раскрыцца гэтаму патэнцыялу.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!