Прадстаўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк» правялі сустрэчы з партнёрамі з экспартна-страхавых агенцтваў Бельгіі - Credendo і Францыі - Bpifrance.
Падчас перагавораў страхавыя агенцтвы праінфармавалі сваіх беларускіх калег аб гатоўнасці разгледзець магчымасць прыняцця рызык «Беларусбанка».
Развіццё дзелавых адносін з Credendo і Bpifrance забяспечыць фінансаванне здзелкі кліентаў банка з удзелам французскіх і бельгійскіх экспарцёраў.
ААТ «ААБ Беларусбанк» надае вялікае значэнне ўстанаўленню супрацоўніцтва з найбуйнейшымі еўрапейскімі страхавымі агенцтвамі, што дазваляе забяспечыць рэалізацыю сумесных праектаў на ўзаемавыгадных умовах, павялічыць знешнегандлёвы абарот, а таксама з'яўляецца сведчаннем актывізацыі беларуска-еўрапейскіх адносін.