Навіны банка і прэс-рэлізы
25.07.2018

Кліенты Беларусбанка першымі могуць ацаніць зручнасць сэрвісу «Mastercard Airport Experiences»

lounge_key

Беларусбанк першым сярод беларускіх банкаў рэалізаваў сэрвіс «Mastercard Airport Experiences», каб кліенты банка - трымальнікі картак  Mastercard World Black Edition - маглі зрабіць знаходжанне ў аэрапортах максімальна камфортным.

«Mastercard Airport Experiences» уяўляе сабой прыкладанне, даступнае для скачвання ў крамах мабільных прыкладанняў Apple Appstore і Android PlayMarket. Пасля ўстаноўкі і праходжання працэдуры рэгістрацыі прыкладанне дазваляе кліентам наведваць бізнес-залы ў рамках праграмы «Lounge Key» з выкарыстаннем спецыяльна згенерыраванага QR-кода, без прадастаўлення плацежнай карткі. Акрамя магчымасці наведвання бізнес-залы, прыкладанне дазваляе карыстацца спецыяльнымі зніжкамі і прапановамі ў рэстаранах аэрапортаў, спа-цэнтрах і крамах duty-free.

Што такое «LoungeKey»?

«Lounge Key» - міжнародная праграма, якая адкрывае дзверы бізнес-зал аэрапортаў па ўсім свеце яе ўдзельнікам. Доступ у бізнес-залы ажыццяўляецца з выкарыстаннем image003банкаўскіх плацежных картак Mastercard World Black Edition Беларусбанка. Трымальнікі дадзеных картак аўтаматычна прымаюць удзел у праграме, дадатковай рэгістрацыі не патрабуецца. 4 наведванні* бізнес-зал для трымальнікаў картак Mastercard World Black Edition Беларусбанка прадастаўляецца бясплатна, кожнае наступнае - коштам 30 долараў ЗША.

З поўным спісам бізнес-зал і падрабязнай інфармацыяй аб праграме «Lounge Key» можна азнаёміцца тут.  

* Звяртаем увагу, што выдадзеныя карты ўдзелу ў праграме Priority Pass не перастаюць быць актыўнымі і працягваюць дзейнічаць да заканчэння тэрміну дзеяння. Пры гэтым колькасць бясплатных наведванняў па абедзвюх праграмах не сумуецца, г.зн. складае 4 наведванні.