Навіны банка і прэс-рэлізы
13.07.2018

Усё для зручнасці кліентаў: «Беларусбанк» адмяняе плату за рэгістрацыю ў Інтэрнэт-банкінгу

«Беларусбанк» стараецца ісці ў нагу з часам і распрацоўваць для кліентаў сучасныя прадукты і паслугі, тым самым падтрымліваючы статус інавацыйнага банка. Плюс да ўсяго, для зручнасці карыстання банкаўскімі тэхналогіямі прадастаўляюцца розныя прэферэнцыі і бонусы.

Так, з 16 ліпеня 2018 года ААТ «ААБ Беларусбанк» адмяняе спагнанне ўзнагароджання за рэгістрацыю ў сістэме Інтэрнэт-банкінг, у тым ліку on-line рэгістрацыю, і выдачу карты кодаў пры рэгістрацыі ў сістэме.

Зручнасць выкарыстання плацежных картак ужо даўно не падлягае сумненню. Магчымасць здзяйсняць розныя банкаўскія транзакцыі ў любы для кліента час - неацэнная. Якія ўсё ж прэферэнцыі дае спажыўцу выкарыстанне паслугі Інтэрнэт-банкінг?

Сэрвіс дазваляе, не выходзячы з дому, кіраваць рахункамі, атрымліваць астатак сродкаў на рахунках, папаўняць ўклады, адкрываць інтэрнэт-дэпазіты, купляць інтэрнэт-аблігацыі, пагашаць крэдыты, аплачваць камунальныя і іншыя паслугі, афармляць анлайн заяўкі на картку, на авердрафт або крэдыт, падключаць/адключаць дадатковыя паслугі (SMS-банкінг, SMS-апавяшчэнне і інш.), здзяйсняць переводы грашовых сродкаў на іншыя карткі і іншыя аперацыі.

Зарэгістравацца ў сістэме Інтэрнэт-банкінг кліент можа ў любым з аддзяленняў банка, а таксама самастойна, не наведваючы аддзяленне банка, з дапамогай анлайн рэгістрацыі, у тым ліку з выкарыстаннем уліковага запісу міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ).

Падрабязную інфармацыю пра падключэнне і перавагі паслугі Інтэрнэт-банкінг можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

ibank+

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!