Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч зрабіў рабочы візіт у Віцебскую вобласць, дзе наведаў ААТ «Віцебскую бройлерную птушкафабрыку» і сустрэўся з генеральным дырэктарам прадпрыемства Ганнай Норкус.
Падчас перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, якія будуць садзейнічаць умацаванню дзелавых кантактаў і паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў у далейшым.
У час азнаямлення з прадпрыемствам кіраўніку «Беларусбанка» была прадстаўлена прадуктовая лінейка кампаніі, якая выпускаецца па сучасных тэхналогіях. «Хацелася б адзначыць высокую якасць і шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі. Гэта, безумоўна, робіць кампанію прывабнай як для айчынных, так і замежных партнёраў», - падзяліўся ўражаннямі Віктар Ананіч.
На фота: Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч, генеральны дырэктар ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Ганна Норкус, начальнік філіяла №200 - Віцебскага абласнога ўпраўлення Аляксандр Лапаткін
Супрацоўніцтва «Беларусбанка» з ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» пачалося ў 2008 годзе. Пры крэдытнай падтрымцы нашага банка прадпрыемства рэалізавала шэраг інвестыцыйных праектаў: праведзена рэканструкцыя цэха забою і перапрацоўкі птушкі, пабудаваны птушнікі для вырошчвання бройлераў, рэканструяваны цэх гатовай прадукцыі, пабудаваны гандлёвы цэнтр у мікрараёне Білева ў г. Віцебску і іншыя праекты.
Даведачна: ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» - адно з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь і адзінае ў Віцебскай вобласці прадпрыемства па вытворчасці мяса птушкі на прамысловай аснове з агульным замкнёным вытворчым цыклам ад атрымання інкубацыйных яек і вырошчвання маладняку да поўнай перапрацоўкі мяса птушкі ў паўфабрыкаты хуткага прыгатавання, гатовую прадукцыю (вэнджаніна, каўбасныя вырабы, рулеты вяндліны) і рэалізацыі.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»