Навіны банка і прэс-рэлізы
09.07.2018

«Беларусбанк» у «Вялікім камені»: тэрыторыя вялікіх магчымасцей (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» выступае за ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з найбуйнейшымі кампаніямі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Устаноўлены дзелавыя кантакты, вызначаны сферы ўзаемных інтарэсаў, дасягнута паразуменне па далейшых напрамках развiцця ўзаемаадносін.

З мэтай пашырэння кітайска-беларускага супрацоўніцтва «Беларусбанк» стаў актыўным удзельнікам маштабнага праекта - Індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Для прадастаўлення комплексу банкаўскіх паслуг юрыдычным і фізічным асобам у будынку Адміністрацыі кампаніі пачало сваю працу сучаснае аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк».   

veliki-kamen

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, сёння сектар паслуг актыўна прыходзіць у Індустрыяльны парк. «Беларусбанк» ужо адкрыў свае дзверы для кліентаў, што дазволіць як беларусам, так і кітайскім партнёрам, а таксама гасцям парка абслугоўвацца і здзяйсняць розныя фінансавыя аперацыі», - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра. 

veliki-kamen2

veliki-kamen3

З пункту гледжання лакацыі новае аддзяленне прадстаўляе асаблівую значнасць, паколькі стане тварам усяго банка не толькі ў «Вялікім камені», але і для ўсіх існуючых і будучых партнёраў «Беларусбанка» з кітайскага боку.

«Рыхтуючы аддзяленне, мы пастараліся сумясціць універсальнасць з камфортам і тэхналагічнасцю. Кліенты - фізічныя і юрыдычныя асобы - змогуць атрымаць шырокі спектр паслуг», - адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна.

veliki-kamen4

У аддзяленні таксама ўстаноўлены ўстройствы самаабслугоўвання: інфакіёск і банкамат, у меню якіх прадугледжаны замежныя мовы, у тым ліку кітайская. Па словах Святланы Кажэкінай, абслугоўванне кліентаў ажыццяўляе высокакваліфікаваны персанал з веданнем англійскай мовы.  

veliki-kamen5

Сёння Кітайска-Беларускі «Індустрыяльны парк «Вялікі камень» - адзін з найбольш значных і перспектыўных праектаў у краінах, размешчаных уздоўж Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, якому надаецца вялікая ўвага Прэзідэнтам і Урадам нашай краіны.

«З 2012 года, з першага дня стварэння «Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка», праца нашай арганізацыі была неразрыўна звязана з «Беларусбанкам», - расказаў генеральны дырэктар кампаніі Лі Хайсінь. - Яны аказалі нам вельмі вялікую падтрымку і дапамогу. Сёння «Беларусбанк» таксама прыехаў у парк і працягне працаваць разам з намі. Я спадзяюся, што банк будзе паспяхова развівацца ў парку і яшчэ больш рэзідэнтаў «Вялікага каменя» стануць яго кліентамі».

veliki-kamen6

Прысутнасць аддзялення ААТ «ААБ Беларусбанк» на тэрыторыі Парка дазволіць прадастаўляць якаснае комплекснае абслугоўванне не толькі кампаніям, якія ўжо знаходзяцца на разлікова-касавым абслугоўванні ў банку, а таксама іх супрацоўнікам - фізічным асобам, але і прыцягваць на абслугоўванне новых патэнцыяльных кліентаў, так як колькасць рэзідэнтаў Парка павялічваецца.

Паводле даных на пачатак ліпеня бягучага года ў «Вялікім камені» зарэгістравана 36 рэзідэнтаў з КНР, Беларусі, Расіі, ЗША, Германіі, Аўстрыі, Літвы і Ізраіля. Амаль трэць з іх знаходзіцца на абслугоўванні ў «Беларусбанку». Аб'ём заяўленых інвестыцый дасягнуў  1,1 млрд долараў ЗША, 16 рэзідэнтаў будуюць у парку свае заводы або арандуюць тыпавыя карпусы.

veliki-kamen7

Новае сучаснае аддзяленне стане яшчэ адной цаглінкай укладу «Беларусбанка» ў развіццё беларуска-кітайскіх адносін. З адкрыццём аддзялення, місія банка - садзейнічаць поспеху сваіх кліентаў, прадастаўляючы ўніверсальныя паслугі ва ўсіх кутках нашай краіны ў любы час - будзе максімальна рэалізаваная.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!