Беларусбанк сумесна з кампаніяй Samsung Electronics і міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard рэалізаваў для сваіх кліентаў магчымасць аплаты пакупак з дапамогай сэрвісу Samsung Pay.
Samsung Pay даступны трымальнікам картак Mastercard Беларусбанка − уладальнікам смартфонаў і смарт-гадзіннікаў Samsung (пералік прылад, якія падтрымліваюць сэрвіс, размешчаны на сайце Samsung).
Для магчымасці выкарыстання сэрвісу ў дадатку Samsung Pay выбіраецца дзеючы ўліковы запіс Samsung Account (e-mail) і назначаецца зручны спосаб аўтарызацыі - або па адбітку пальца, або з выкарыстаннем PIN-кода.
Для аплаты неабходна запусціць Samsung Pay, увесці ПІН-код дадатку або пацвердзіць уваход адбіткам пальца і паднесці прыладу да плацежнага тэрміналу.
Сэрвіс прадастаўляецца без спагнання платы, падчас куплі доступ прылады да сеткі Інтэрнэт не патрабуецца, аплата з дапамогай сэрвісу Samsung Pay ажыццяўляецца хутчэй, чым пры выкарыстанні звычайнай карткі, а таксама валодае высокім узроўнем бяспекі.
Ажыццявіць аплату з выкарыстаннем сэрвісу магчыма ўсюды, дзе прымаюць карты Mastercard - больш за 210 краін свету.
Падрабязней аб магчымасцях Samsung Pay.
Для ўсіх новых карыстальнікаў Samsung Pay Mastercard праводзіць спецыяльную акцыю -
да 31 жніўня падключыце дадатак Samsung Pay, актывуйце карту Mastercard і атрымайце білеты ў кіно на сайце bycard.by на суму да 15 бел. руб. бясплатна.
Аб Mastercard
Mastercard (NYSE: MA) - тэхналагічная кампанія, якая працуе ў глабальнай плацежнай індустрыі. Кіруе самай хуткай у свеце сеткай апрацоўкі плацяжоў, якая злучае спажыўцоў, фінансавыя інстытуты, гандлёвыя арганізацыі, урадавыя і дзелавыя структуры больш чым у 210 краінах. Прадукты і рашэнні Mastercard дазваляюць прасцей, бяспечней і больш эфектыўна вырашаць штодзённыя задачы, напрыклад, рабіць пакупкі, падарожнічаць, весці бізнес і кіраваць фінансамі.
Аб бескантактнай тэхналогіі Mastercard
Аплату па бескантактавай тэхналогіі Mastercard прымаюць больш за 8 мільёнаў гандлёвых пунктаў у 111 краінах свету, уключаючы 50 еўрапейскіх дзяржаў. Сетка прыёму бескантактавай аплаты Mastercard актыўна распаўсюджваецца і ў Беларусі. Гэту тэхналогію прымаюць самыя розныя гандлёвыя і сэрвісныя прадпрыемствы - крамы прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў, хімчысткі, аптэкі, кінатэатры, рэстараны хуткага абслугоўвання, кафэ і г.д.