Навіны банка і прэс-рэлізы
05.07.2018

«Беларусбанк» прафінансаваў набыццё рэанімабіля для Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы (прэс-рэліз)

Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч перадаў сертыфікат на набыццё рэанімабіля для Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы.

«Беларусбанк як сацыяльна адказны інстытут прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі ахове здароўя Бабруйска - набыў рэанімабіль для гарадской дзіцячай бальніцы. Лічу, што ён надзвычай неабходны тым, хто мае патрэбу ў экстраннай медыцынскай дапамозе, - адзначыў Віктар Ананіч.- Хочацца верыць, што дзякуючы высокатэхнічнай начынцы гэтай «клінікі на колах», будзе выратавана штат дзяцей».

reanimobil-bobruisk

Цырымонія перадачы адбылася ў рамках святкавання дня горада, прымеркаванага да   631-й гадавіны заснавання Бабруйска і 74-гадавіны яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

reanimobil-bobruisk2

reanimobil-bobruisk3

Раней рэанімабілі былі перададзены ўстановам аховы здароўя Гродна і Магілёва.

З 2016 года банкам распрацавана і зацверджана Палітыка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, а ў 2017-ым ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў удзельнікам Глабальнага Дагавора ААН у Беларусі - найбуйнейшай міжнароднай ініцыятывы ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

У рамках рэалізуемых праектаў «Бацькоўскі дом», «Вектар дабрыні», «Мост у будучыню», «Прастора натхнення», «Пераможам разам!», банк аказвае падтрымку сацыяльнай сферы: установам адукацыі, аховы здароўя, асветы, культуры, спорту.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»