У пачатку гэтага года ААТ «ААБ Беларусбанк» і найбуйнейшая міжнародная група кампаній Dana Holdings запусцілі партнёрскі праект «Іпатэка з намі». За перыяд дзеяння крэдытнай праграмы ўжо заключана больш за 600 дагавораў на суму каля Br45 млн.
Працэнтная стаўка па крэдыце - гэта стаўка рэфінансавання Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь плюс 1,5%, а ў першыя тры гады працэнт па крэдыце складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь мінус 2,51%.
Крэдытам «Іпатэка з намі» магчыма аплаціць да 90% кошту куплі ці будаўніцтва кватэры. Акрамя таго, «Беларусбанк» прадастаўляе адтэрміноўку на пагашэнне асноўнага доўгу да 18 месяцаў з таго моманту, як кліент стаў уладальнікам сваёй кватэры.
Пры гэтым датэрміновае пагашэнне крэдыту ажыццяўляецца ў любы час без спагнання штрафных санкцый.
Крэдыт «Іпатэка з намі», на куплю, будаўніцтва (у парадку долевага ўдзелу або шляхам набыцця жыллёвых аблігацый) кватэр прадастаўляецца фізічным асобам, якія заключылі дагаворы з арганізацыямі забудоўшчыкамі, што працуюць пад адзінай гандлёвай маркай Dana Holdings. Партнёрскі праект дапаможа кліентам «Беларусбанка» стаць уладальнікам уласнай кватэры ў самых сучасных жылых кварталах горада Мінска - «Маяк Мінска», «Vogue», «Мінск Свет», «Вівальдзі», «Чайкоўскі».
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»