Навіны банка і прэс-рэлізы
26.06.2018

Пашыраючы гарызонты супрацоўніцтва: дэлегацыя «Беларусбанка» наведала з візітам Швейцарыю (прэс-рэліз)

У перыяд з 19 па 22 чэрвеня 2018 г. адбыўся візіт дэлегацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» у Швейцарскую Канфедэрацыю. Дэлегацыя прыняла ўдзел у 10-ым пасяджэнні Беларуска-Швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве ў Берне.

Падчас мерапрыемства бакі абмяняліся інфармацыяй аб стане i перспектывах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

image001

image002

Фота з сайта www.mfa.gov.by (Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь)

Акрамя гэтага, у рамках круглага стала «Беларусь-Швейцарыя: новыя магчымасці для бізнесу» у г. Тургі, арганізаванага Пасольствам Беларусі ў Швейцарыі пры падтрымцы канцэрна «АВВ» і Аб'яднанай гандлёва-прамысловай палаты Швейцарыя-СНД/Грузія, прадстаўнік Банка выступіў з прэзентацыяй. Перад удзельнікамі таксама выступілі намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўгеній Шастакоў, прадстаўнікі індустрыяльнага парку «Вялікі камень», СЭЗ «Брэст», швейцарскіх кампаній «Stadler» і «ABB». У канцы мерапрыемства адбылася кантактная біржа.

Па-за рамкамі форуму прадстаўнікамі Банка праведзены перамовы з банкамі Zürcher Kantonalbank і UBS Switzerland AG, а таксама страхавой кампаніяй SERV аб перспектывах развіцця далейшай кааперацыі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца фінансавым экспертам для развіцця беларуска-швейцарскага бізнесу і гатова прадаставіць неабходныя кансультацыі і паслугі зацікаўленым кампаніям.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!