Навіны банка і прэс-рэлізы
25.06.2018

«Беларусбанк» з пачатку года накіраваў на крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу амаль Br500 мільёнаў (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» за перыяд дзеяння Праграмы падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу прафінансаваў прыкладна 4 тысячы праектаў. Толькі з пачатку гэтага года на крэдытаванне накіравана каля Br500,0 мільёнаў. Банк аказвае ўсебаковую падтрымку развіццю малога і сярэдняга бізнесу ў краіне, у тым ліку яе інвестыцыйнай і інавацыйнай складальнай, адзначыў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка.

polivko«Малы і сярэдні бізнес быў і застаецца найбольш масавым, гібкім сегментам эканомікі, які дынамічна развіваецца . Ён здольны павысіць канкурэнтаздольнасць і эфектыўнасць беларускай эканомікі», - расказаў Аляксандр Паліўка. Паводле яго слоў, тут відавочна сацыяльная складальная: новыя працоўныя месцы, зніжэнне ўзроўню беспрацоўя, стварэнне ўстойлівага сярэдняга класа, рост даходу бюджэту на ўсіх узроўнях.

«Сёння можна дакладна сцвярджаць, што банк мае вялікі вопыт узаемадзеяння з карпаратыўнымі кліентамі, у тым ліку і з прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнесу ўсіх форм уласнасці. Дарэчы, за мінулы год на крэдытаванне МСБ банкам накіравана каля Br 700,0 мільёнаў. Банк і далей плануе павялічваць сваю прысутнасць на гэтым рынку шляхам пашырэння і ўдасканалення нашых прадуктаў і паслуг, падтрымліваць прыватную ініцыятыву, дапамагаць тым, хто жадае і можа працаваць», - падкрэсліў намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка».

Паводле яго слоў, цяпер прыцягнуць кліента можна не толькі працэнтнымі стаўкамі, важны комплексны падыход: рэпутацыя банка, даступнасць паслуг, прастата атрымання крэдыту, празрыстасць бізнесу. Важна, што ўзаемадзеянне з кліентам адбываецца па прынцыпе «аднаго акна». Гэта павышае якасць і аператыўнасць абслугоўвання, што вельмі значна для людзей, якія цэняць час.

На сённяшні дзень банк прапануе для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу крэдытныя прадукты на мэты інвестыцыйнай, інавацыйнай і бягучай дзейнасці. Працэнтная стаўка па крэдытах у беларускіх рублях устаноўлена ў памеры ад 5,25% да 11,5% гадавых і ў замежнай валюце ад 7% да 8% гадавых.

«Беларусбанк заўсёды імкнуўся заставацца надзейным партнёрам для любога кліента, не залежна ад аб'ёмаў яго бізнесу. Гэта наша пазіцыя і наша філасофія», - рэзюмаваў Аляксандр Паліўка.

Павышэнне якасці абслугоўвання кліентаў МСБ з'яўляецца адной з прыярытэтных задач банка згодна з зацверджанай Стратэгіяй развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2020 гады.

Падтрымка кліентаў МСБ будзе ажыццяўляцца за кошт пашырэння доступу да фінансавання, мадэрнізацыі лінейкі банкаўскіх прадуктаў (паслуг), суправаджэння бізнесу, комплекснага абслугоўвання з дапамогай перакрыжаванага продажу прадуктаў, у тым ліку прадастаўляемых прадпрыемствамі банкаўскага холдынгу.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!