Навіны банка і прэс-рэлізы
21.06.2018

«Беларусбанк» і «Знешэканамбанк» Расіі падпісалі пагадненне аб адкрыцці крэдытнай лініі на агульную суму $ 30 млн. (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» і «Знешэканамбанк» Расіі падпісалі пагадненне аб адкрыцці крэдытнай лініі на агульную суму 30 мільёнаў долараў ЗША. Крэдытныя рэсурсы будуць накіраваны на закупку расійскай чыгуначнай прадукцыі.

kredit_zheleznaja_doroga

«ЗЭБ» прадаставіў фінансаванне «Беларусбанку» для крэдытавання Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» на аплату кошту рэйкавай і стрэлачнай прадукцыі расійскай вытворчасці.

«Рэалізацыя гэтага інвестыцыйнага праекта сумесна з расійскімі калегамі з'яўляецца важнай як для нашага VIP-кліента - ДА Беларуская чыгунка, так і для беларускай эканомікі ў цэлым, - адзначыў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Перапяліца. - Мы высока цэнім узаемны давер нашых партнёраў па бізнесе».

У сваю чаргу старэйшы віцэ-прэзідэнт, кіраўнік Блока міжнароднай дзейнасці, экспарту і фінансавых інстытутаў Знешэканамбанка Даніла Алгульян адзначыў, што падтрымка несыравіннага экспарту - адзін са стратэгічных напрамкаў дзейнасці ЗЭБа. «Геаграфія нашай працы ўключае як новыя рынкі Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, так і традыцыйныя, у тым ліку ў краінах СНД. Падтрымка паставак чыгуначнай прадукцыі ў Рэспубліку Беларусь будзе таксама спрыяць развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы», - падкрэсліў Даніла Алгульян.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!