Навіны банка і прэс-рэлізы
14.06.2018

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду ад KBC Bank за высокі ўзровень міжбанкаўскага партнёрства

2233

Па выніках працы за 2017 год ААТ «ААБ Беларусбанк» стала ўладальнікам узнагароды ад KBC Bank N.V., г. Брусель, Бельгія, за высокія дасягненні ў сферы міжбанкаўскага партнёрства – «KBC Partnership Award 2017».

На працягу некалькіх гадоў KBC Bank з'яўляецца адным з асноўных банкаў-карэспандэнтаў ААТ «ААБ Беларусбанк» у еўрапейскім рэгіёне і дэманструе гатоўнасць да пашырэння маштабаў супрацоўніцтва. Так, у бягучым годзе ў KBC Bank адкрыты карэспандэнцкія рахункі Ностра ў фунтах стэрлінгах і шведскіх кронах, што сведчыць аб высокім узроўні даверу да дзейнасці Банка.

Развіццё супрацоўніцтва з KBC Bank, адным з еўрапейскіх лідараў у сферы карэспандэнцкіх адносін, дазваляе ААТ «ААБ Беларусбанк» аказваць сваім кліентам разліковыя паслугі на высокім міжнародным узроўні.

Даведачна:

KBC Bank утвораны ў 1998 годзе шляхам зліцця Almanij Kredietbank group і CERA Bank group (CERA). У цяперашні час займае другое месца ў Бельгіі па памеры актываў і 89-е месца ў свеце (па стане на 01.01.2018 актывы склалі 256 мільярдаў еўра). Акрамя ўнутранага рынку, KBC Bank трывала ўтрымлівае пазіцыі на рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама выбарачна прадстаўлены ў шэрагу іншых рэгіёнаў.

У сакавіку 2017 года ААТ «ААБ Беларусбанк» было адзначана ўзнагародай KBC Bank за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў «Euro STP Excellence Award».