Беларусбанк апублікаваў справаздачу аб карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці за 2017 год. Гэты від справаздачнасці, які з'яўляецца абавязковым для арганізацый, што далучыліся да ініцыятывы Глабальны дагавор і які прадастаўляецца ў ААН, банк рыхтуе ўжо другі раз.
— Справаздача была адобрана Наглядальным саветам банка, была адзначана станоўчая дынаміка праводзімай работы ў частцы рэалізацыі Палітыкі ў галіне КСА, — расказвае начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Дзмітрый Бакіноўскі. — Рыхтуючы інфармацыю за 2017 год, мы зрабілі акцэнт на ўкладзе банка ў рэалізацыю 17 прынцыпаў устойлівага развіцця, прынятых ААН. Раскрыты аспекты эканамічнага і экалагічнага ўплыву банка, ўклад у развіццё рэгіёнаў. Таксама ў справаздачы ўтрымліваецца падрабязная інфармацыя аб рэалізацыі пяці нашых дабрачынных праектаў, новых і сацыяльна арыентаваных банкаўскіх прадуктах, эвалюцыі карпаратыўнага кіравання, новай стратэгіі развіцця.
«Вельмі важна, што ў эпоху эканамічных і тэхналагічных змен, якія закранулі банк, мы захавалі адданасць адказнаму вядзенню бізнесу і нашу карпаратыўную філасофію, асноўнымі каштоўнасцямі якой з'яўляюцца сумленнасць і адкрытасць», - адзначыў у прадмове да справаздачы Старшыня Праўлення банка Віктар Ананіч.
Сацыяльная справаздачнасць кампаній рыхтуецца з улікам міжнародных стандартаў GRI і раскрывае аспекты, якія кампанія імкнецца данесці да розных стэйкхолдэраў (кліентаў, інвестараў, персаналу, дзяржавы). Азнаёміцца з электроннай версіяй справаздачы можна на карпаратыўным сайце банка ва ўкладцы «Сацыяльная адказнасць» https://belarusbank.by/site_ru/30394/kso.pdf.