Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале з намеснікам Старшыні Праўлення Віктарам Перапяліцай прыняла ўдзел у мерапрыемствах Міжбанкаўскага аб'яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія адбыліся ў г. Пекіне (КНР) з 4 па 6 чэрвеня 2018 г.
На фота: Віктар Перапяліца (другі злева), удзельнікі пасяджэння Савета МБА ШАС
Выступаючы перад удзельнікамі пасяджэння, Віктар Перапяліца акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў Савета на тым, што банк як нацыянальны прадстаўнік банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь у МБА ШАС зацікаўлены ў «далейшым развіцці ўзаемавыгадных адносін з партнёрамі, укараненні эфектыўных схем узаемадзеяння, пашырэнні геаграфіі інтарэсаў банкаўскай супольнасці».
Дэлегаты ААТ «ААБ Беларусбанк» правялі кансультацыі з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, Дзяржаўнай карпарацыяй «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці Расіі» (Знешэканомбанк), Дзяржаўным ашчадных банкам «Амонатбонк» (Таджыкістан), з Нацыянальным банкам знешнеэканамічнай дзейнасці Узбекістана. Асаблівы акцэнт зроблены на абмене вопытам у арганізацыі фінансавання стварэння і развіцця малых і сярэдніх арганізацый, якія ў многіх краінах, у тым ліку Кітай, з'яўляюцца асновай эканомікі.
На фота: Віктар Перапяліца са Старшынёй Праўлення Дзяржаўнага банка развіцця Кітая сп-м Ху Хуайбаном
У рамках візіту ў Пекін была арганізавана сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірылам Рудым. Дэталёва разгледжаны ўвесь спектр пытанняў крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.
Падчас наведвання Пасольства намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіў з прамовай на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця плацежнага тэрмінала ЮніонПэй для збору плацяжоў з кітайскіх грамадзян за консульскія паслугі. Ён заявіў, што «сённяшняя падзея стала вынікам пачатага банкам актыўнага супрацоўніцтва з кампаніяй UnionPay. У сакавіку гэтага года ў Шанхаі мы падпісалі партнёрскае пагадненне. Наша пекінскае прадстаўніцтва ўдзельнічала ў арганізацыі ўстаноўкі сучаснага плацежнага тэрмінала. Гэта вельмі важна, улічваючы інтарэс кітайскіх грамадзян наведваць нашу краіну, які ўвесь час павялічваецца».
Таксама Віктар Перапяліца сказаў, што «ўжо ў чацвёртым квартале 2018 года з'явіцца магчымасць абслугоўвання плацежных картак UnionPay у банкаматах і арганізацыях гандлю і сэрвісу эквайрынгавай сеткі банка, так да канца 2019 года магчымасць ажыццяўляць разлікі карткай UnionPay з'явіцца ў больш чым пяцідзесяці тысячах тэрміналаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта азначае практычна поўны ахоп краіны».
З кітайскага боку ў цырымоніі прыняў удзел віцэ-прэзідэнт UnionPay International сп-ня У І.
На фота: Віктар Перапяліца ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Пекіне, КНР