Навіны банка і прэс-рэлізы
05.06.2018

«Беларусбанк» і Экспартна-імпартны банк Кітая пашыраюць супрацоўніцтва: устаноўлены ліміт крэдытавання праектаў на суму да $ 300 млн. (прэс-рэліз)

Падчас візіту Намесніка Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Перапяліцы В.А. у Кітайскую Народную Рэспубліку (г. Пекін) у галаўным офісе Экспартна-імпартнага банка Кітая адбылася сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам кітайскага банка Yuan Xingyong.

Паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Экспартна-імпартным банкам Кітая падпісана Рамачнае пагадненне ў дачыненні да ліміту крэдытавання. Для пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж нашымі банкамі і развіцця беларускай эканомікі Экспартна-імпартны банк Кітая ўстанавіў на ААТ «ААБ Беларусбанк» ліміт крэдытавання на суму да 300 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, які будзе асвойвацца праз заключэнне асобных крэдытных пагадненняў з кітайскім банкам для фінансавання новых праектаў у розных сферах.

pekin_kredit

Гэта новы этап у крэдытна-інвестыцыйным супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі. Устанаўленне такога ліміту на ААТ «ААБ Беларусбанк» пацвярджае высокі ўзровень яго крэдытаздольнасці і даверу з боку фінансавай сістэмы Кітая.

pekin_podp

Падпісанне дакумента адбылося напярэдадні працоўнага візіту Кіраўніка дзяржавы ў Кітайскую Народную Рэспубліку ў рамках Саміта ШАС 9-10 чэрвеня бягучага года.