Навіны банка і прэс-рэлізы
04.06.2018

Грамадскія арганізацыі «Беларусбанка» правялі дабрачынныя акцыі да Дня абароны дзяцей

У Дзень абароны дзяцей, які традыцыйна прыпадае на першы дзень лета, у Батанічным садзе Мінска прайшло свята «Падорым радасць дзецям». ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіў Генеральным партнёрам праекта. Анімацыйная праграма, вясёлыя клоўны і фокуснікі, гульнятэкі і аквагрым, мноства прызоў і падарункаў чакалі гасцей свята.

Актыўнымі ўдзельнікамі сустрэчы ў Батанічным садзе сталі грамадскія арганізацыі «Беларусбанка». Прадстаўнікі грамадскай прафсаюзнай арганізацыі і Беларускага саюза жанчын фінансавай установы падрыхтавалі для дзяцей і іх бацькоў сваю насычаную праграму.

«Дзеці - гэта наша будучыня. Яны павінны цікавіцца не толькі высокімі тэхналогіямі і быць развітымі, але яшчэ вырасці добрымі і велікадушнымі людзьмі», - адзначыла старшыня ГА БСЖ «Беларусбанка» Марына Лянчэўская.

den-deti

Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей ГА «Беларускі саюз жанчын» «Беларусбанка» і жаночы мотаклуб AnGirls грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» рэалізаваў спецыяльны праект: на пляцоўцы Цэнтральнага батанічнага сада адбылася прэзентацыя клуба і фотасесія з яго ўдзельніцамі.

den-detej2

 «Мы ўпэўнены, што дзецям свята запомнілася. Улічваючы, што мы жывем у вельмі дынамічны час, вырашылі прапанаваць нешта, што асацыюецца з векам хуткасцей», - паведаміла Марына Лянчэўская.

den-detej3

У цэлым, да Міжнароднага Дня абароны дзяцей жаночая арганізацыя «Беларусбанка» прымеркавала шэраг мерапрыемстваў. У рамках правядзення дабрачыннага праекта Аб'яднаная арганізацыя Беларускага саюза жанчын ААТ «ААБ Беларусбанк» правяла акцыю «Кніга - лепшы сябар» па фарміраванні бібліятэчак для абяздоленых дзяцей.

den-detej4

«Нашы адрасаты - сацыяльныя прытулкі, школы-інтэрнаты для дзяцей-сірот, дзіцячыя медыцынскія ўстановы, - патлумачыла старшыня ГА БСЖ «Беларусбанка» Марына Лянчэўская. – Пры дамінаванні гаджэтаў, кніга была і застаецца галоўнай крыніцай ведаў. А дзецям, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, кніга можа стаць у нейкай меры суразмоўцам і сябрам. На спецыяльнай картцы-ўкладышы кожны мог напісаць словы падтрымкі і пажаданні адрасату».

den-detej5

1 чэрвеня Беларускім саюзам жанчын «Беларусбанка» дадзены старт добраахвотнага збору ахвяраванняў для дапамогі дзецям, хворым ДЦП, у рамках праекта «Марафон добрых спраў». Правядзенне дабрачынных марафонаў стала ўжо традыцыяй. Раней сабраныя жаночай грамадскасцю сродкі перадавалі фонду «Геном» Беларускаму дзіцячаму хоспісу. Варта заўважыць, што людзі ахвотна адгукаюцца на добрыя справы. Паказальна, што не толькі жанчыны ўключаліся ў праект, але і мужчыны.

Галоўная мэта праграмы «Падорым радасць дзецям» - ствараць атмасферу сямейнага свята і фарміраваць культуру карыснага правядзення вольнага часу для бацькоў і дзяцей.

den-detej6

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!