Падчас візіту намесніка Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Перапяліцы В.А. у Кітайскую Народную Рэспубліку (г. Пекін) у галаўным офісе Citic Construction Co., Ltd. пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР адбылася сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам кітайскай кампаніі Lei Sun.
У мэтах забеспячэння выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2018 года №163 «Аб Кітайска-беларускім інвестыцыйным фондзе» паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Citic Construction Co., Ltd. падпісаны Мемарандум аб зацвярджэнні дарожнай карты стварэння кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду. Мэта дакумента - выйсці на гатоўнасць фонду да фінансавання праектаў на тэрыторыі Беларусі.
Дарожная карта зацверджана напярэдадні працоўнага візіту Кіраўніка дзяржавы ў Кітай у рамках Саміта ШАС 9-10 чэрвеня бягучага года.
Ідэя першага сумеснага фінансавага інстытута, да рэалізацыі якой ААТ «ААБ Беларусбанк», Citic Construction Co., Ltd. і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь прыступілі па выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у КНР у верасні 2016 года, заключаецца ў стварэнні на тэрыторыі Беларусі новай пляцоўкі для падтрымкі эфектыўных праектаў у розных галінах.