Навіны банка і прэс-рэлізы
31.05.2018

«Беларусбанк» і кампанія «Western Union» пашыраюць магчымасці лічбавых грашовых пераводаў (прэс-рэліз)

Кліенты «Беларусбанка» цяпер могуць адпраўляць і атрымліваць грошы праз інфакіёскі, гэтак жа як праз Інтэрнэт-банкінг і ў аддзяленнях банка.

ААТ «ААБ Беларусбанк», буйнейшы фінансавы інстытут у Беларусі, і «Western Union» (NYSE: WU), лідар у сферы міжнародных і міжвалютных пераводаў, сёння абвясцілі аб новым стандарце зручнасці для кліентаў у лічбавым сегменце, у сувязі з актывацыяй 1900 інфакіёскаў ў нашай краіне, з дапамогай якіх можна адправіць/атрымаць грашовыя переводы Western Union у/з больш чым 200 краін і тэрыторый свету.

banner-western-union+2

Новы сэрвіс, які даступны 24 гадзіны ў суткі і 7 дзён у тыдзень, дазваляе трымальнікам картак «Беларусбанка» скарыстацца лічбавымі тэрміналамі самаабслугоўвання з сэнсарным экранам і адправіць грошы па ўсім свеце або атрымаць грашовы перавод. Пры гэтым сродкі здымаюцца або залічваюцца на банкаўскую картку.

perepelicabel«Мы вельмі рады прапанаваць міжнародныя грашовыя переводы Western Union на рынку фінансавых паслуг Беларусі, у нашых аддзяленнях, на нашай платформе Інтэрнэт-банкінгу, а цяпер і ў тэрміналах самаабслугоўвання банка, – сказаў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Перапяліца. – З новым сэрвісам мы прапануем нашым кліентам яшчэ больш зручнасці для грашовых пераводаў, дзякуючы інавацыям Western Union». 

На сённяшні дзень кліенты «Беларусбанка» могуць адпраўляць і атрымліваць грашовыя переводы ў 600 аддзяленнях і 1900 інфакіёсках банка.

«Доступ да 1900 тэрміналаў самаабслугоўвання - значнае пашырэнне сеткі Western Union у Беларусі, і мы рады палепшыць абслугоўванне нашых кліентаў і прапанаваць ім магчымасць выбару», – сказаў Андрэй Агееў, Генеральны дырэктар Western Union у Расіі і СНД. «Мы працягваем удасканальваць паслугі ў залежнасці ад патрэб нашых кліентаў, якія жадаюць мець доступ да простых, хуткіх і надзейных грашовых пераводаў, а таксама магчымасць выбару лічбавага або рознічнага канала абслугоўвання. Наша паслуга ў інфакіёсках нацэлена на кліентаў, якія аддаюць перавагу адпраўленню грошай цалкам аўтаномна і без выхаду ў інтэрнэт», – падкрэсліў Андрэй Агееў.

Паглядзець размяшчэнне бліжэйшага інфакіёска магчыма па спасылцы.