ААТ «ААБ Беларусбанк» з 31 мая 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 247-га і 250-га выпускаў, намінаваных у доларах ЗША і еўра. Размяшчэнне аблігацый адбудзецца 6 чэрвеня 2018 г. падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 5 чэрвеня 2018 г.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.