Навіны банка і прэс-рэлізы
22.05.2018

«Беларусбанк» набыў чарговы новы дом для сям’і з Гродна (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» у межах дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Бацькоўскі дом» набыў чарговы новы дом для сям'і з Гродна, якая ўзяла на выхаванне 12 прыёмных дзяцей.

IMG_8076

Уладальнік новага прасторнага і ўтульнага жылля ў Гродненскім мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі - сям'я Найда. Тата Іван Анатольевіч і маці Марыя Францаўна маюць дваіх родных дзяцей, а таксама дванаццаць прыёмных.

IMG_8159

 «Ролю сям'і ў выхаванні падрастаючага пакалення немагчыма пераацаніць. Вельмі важна, што кіраўніцтвам краіны пастаўлена задача па пераадоленні сацыяльнага сіроцтва, - лічыць Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. - У сваіх прыярытэтах банк нязменна салідарны з дзяржавай, менавіта таму першым сярод фінансавых устаноў прыступіў да будаўніцтва катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу».

IMG_8177

IMG_8209

Для банка гэта ўжо 16 катэдж. Дамы пабудаваны ва ўсіх абласцях Беларусі, дзе на цяперашні дзень пражывае сто сорак дзевяць дзяцей. На Гродненшчыне такіх тры. Раней прыёмныя сем'і адсвяткавалі наваселле ў Слоніме і Ашмянскім раёне.

«Мы не абмяжоўваемся толькі будаўніцтвам дамоў, не пакідаем сваіх падапечных без увагi, - тлумачыць кіраўнік банка. - Грамадскія арганізацыі, установы банка сумесна з прадстаўнікамі выканаўчай улады рэгулярна наведваюць дамы сямейнага тыпу, арганізоўваюць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў».

IMG_8086

Вось і на гэты раз «Беларусбанк» набыў аўтобус малога класа (16-мясцовы) вытворчасці ААТ «МАЗ» - кіруючая кампанія, каб бацькі-выхавальнікі маглі выкарыстоўваць яго па прызначэнні і ў інтарэсах дзяцей.

IMG_8056

Даведка:

«Беларусбанк» пазіцыянуе сябе ўстановай з сацыяльна адказным брэндам з дастаткова высокiм узроўнем каштоўнасцей. Будучыня любога бізнесу цесна звязана з сацыяльным дабрабытам, стабільнасцю, узроўнем культуры і адукацыі ў краіне, таму банк на пастаяннай аснове ажыццяўляе дабрачынныя ініцыятывы.

«Беларусбанк» рэалізуе 5 дабрачынных праектаў.

Дапамога ўстановам аховы здароўя, сацыяльнай абароны і грамадскім аб'яднанням ажыццяўляецца ў рамках праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні». Рэгулярна аказваецца спонсарская дапамога медустановам на набыццё неабходнага абсталявання.

Праект «Беларусбанк. Бацькоўскі дом» - будаўніцтва жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аказанне дапамогі пражываючым у іх сем'ям.

Кіраўніцтва Банка ўсведамляе, што маладое пакаленне - гэта будучыня нашай краіны, яркія і таленавітыя асобы, гатовыя да любых пачынанняў. Таму ў рамках дабрачыннага праекта «Беларусбанк. Мост у будучыню» ўсяляк стараецца аказваць дапамогу ўстановам адукацыі, асветы і падтрымліваць развіццё дзяцей.

Вялiкую ўвагу банк надае падтрымцы нацыянальнай культуры і мастацтва. У рамках праекта «Беларусбанк. Прастора натхнення» фінансавая ўстанова імкнецца адзначаць поспехі і дасягненні арганізацый ва ўсіх сферах культурнага жыцця краіны.

Падтрымка спорту высокіх дасягненняў, фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця ў рамках праекта «Беларусбанк. Пераможам разам!» на сённяшні дзень вельмі актуальная. Спонсарская дапамога аказваецца Федэрацыям, установам і клубам практычна ўсіх асноўных відаў спорту.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!