Напярэдадні Дня Перамогі Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава атрымаў у якасці спонсарскай дапамогі ад «Беларусбанка» сертыфікат на набыццё медыцынскай устаноўкі «Рэабокс».
Дзмітрый Бакіноўскі выказаў надзею, што ўстаноўка «Рэабокс», прызначаная для правядзення лячэбных паветрана-радонавых працэдур, дапаможа пашырыць спектр аказваемых у шпіталі паслуг. «Для нас важна, што мы робім свой уклад і дапамагаем установе, якая вось ужо 70 гадоў ажыццяўляе значную сацыяльную функцыю па аказанні медыцынскай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і пажылым людзям», - падкрэсліў начальнік упраўлення.
Штогод у шпіталі праходзяць лячэнне больш за 13 тыс. пацыентаў. У «Беларусбанку» ўпэўнены, што са з'яўленнем новага абсталявання іх знаходжанне ў шпіталі стане яшчэ больш камфортным і выніковым.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»