ААТ «ААБ Беларусбанк» з 25 красавіка 2018 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 247-га і 248-га выпускаў, намінаваных у еўра і доларах ЗША. Аблігацыі будуць размяшчацца 10 мая 2018 года падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Заяўкі прымаюцца банкам да 15.00 8 мая 2018 года.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажу можна азнаёміцца тут.