У Палацы Рэспублікі 24 красавіка ва ўрачыстай абстаноўцы ўжо пяты год запар ушаноўвалі фіналістаў акцыі «Мецэнаты культуры Беларусі». ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў дыплом за ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай культуры. Гэта ўжо чацвёртая ўзнагарода конкурсу «Мецэнат культуры Беларусі».
«Сёння роля мецэнацтва займае асаблівае месца ў сучасным грамадстве. Наш банк аказвае ўсебаковую спонсарскую дапамогу арганізацыям культуры краіны, усяляк падтрымлівае перспектыўныя праекты і падзеі ў галіне культуры і мастацтва», - падкрэсліла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская.
Мецэнацтву адпавядае слова «дабрачыннасць», якая для банка іграе важную ролю ў рэалізацыі Палітыкі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.
У цэлым, «Беларусбанк» рэалізуе шэраг грамадска значных сацыяльных праграм. Гэта «Бацькоўскі дом», «Пераможам разам», «Мост у будучыню», «Вектар дабрыні». Усё, што тычыцца культуры, аб'яднана ў праграму «Прастора натхнення», да прыкладу, банк рэгулярна аказвае падтрымку тэатру Беларускай драматургіі. Напярэдадні «Беларусбанк» выступіў спонсарам конкурсу «Comedy.by» па стварэнні камедый для драмтэатра.
Важная задача для банка - падтрымка праектаў на перспектыву, якія спрыяюць развіццю сферы культуры ў краіне і працуюць на імідж Беларусі ў цэлым.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»