Супрацоўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк» прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку па ўборцы месцаў размяшчэння рэдкіх раслін, батанічных садоў і паркаў у рамках прыродаахоўнай ініцыятывы «Зялёныя скарбы Беларусi». Акцыю па ўборцы гэтых тэрыторый падтрымалі не толькi ў Мiнску, але і ва ўсіх абласных цэнтрах нашай краіны.
Праект унікальны тым, што з яго дапамогай можна захаваць і пашырыць папуляцыі рэдкіх раслін, аб'яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых бакоў у стварэнні новых экатурыстычных аб'ектаў, а галоўнае, звярнуць увагу на праблемы скарачэння біяразнастайнасці.
Так, уборкай ад пластыку месцазнаходжанні першацветаў ва ўрочышчы Навабеліца займаліся актывісты Гомельскага абласнога ўпраўлення. На месцы размяшчэння рэдкіх раслін у заказніку «Азёры» наводзілі парадак супрацоўнікі Гродненскага абласнога ўпраўлення.
У рамках дзеючай Палітыкі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці банк узяў на сябе абавязацельствы па выкананні прынцыпаў максімальна беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Акрамя таго, «Беларусбанк» - удзельнік міжнароднай ініцыятывы ААН у сферы карпаратыўнай устойлівасці і сацыяльнай адказнасці «Глабальны дагавор» і далучаецца да прынцыпаў Мэт у галіне развіцця (Мэта №15: захаванне экасістэм сушы).
Праект «Зялёныя скарбы Беларусi» па вяртанні рэдкіх і знікаючых раслін, партнёрам якога стаў «Беларусбанк», упершыню стартаваў у мінулым годзе. У рамках гэтай ініцыятывы ў 2018-м запланавана серыя мерапрыемстваў па захаванні біяразнастайнасці нашай краіны, якія пройдуць пры падтрымцы банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»