«Беларусбанк» прыняў удзел у дабрачынным марафоне «Па закліку сэрца - усім светам» па зборы сродкаў на рэканструкцыю УАЗ «Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца». У прамым уключэнні са студыі тэлеканала «Беларусь 2» аб удзеле ў дабрачыннай акцыі расказала намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская.
«Беларусбанк» далучыўся да гэтай акцыі і было прынята рашэнне аб набыцці для Бабруйскай дзіцячай бальніцы сучаснага рэанімабіля.
Даведачна: ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць у рамках пяці сацыяльна значных праектаў: «Бацькоўскі дом», «Вектар дабрыні», «Мост у будучыню», «Пераможам разам!», «Прастора натхнення».
За 2017-ы год банкам была аказана спонсарская дапамога па розных напрамках дабрачыннай дзейнасці амаль на 3.5 млн беларускіх рублёў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»