Вынікі стартавага этапа новай Стратэгіі развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк». Рост прыбытковасці асноўных бізнес-кірункаў і рэнтабельнасці капіталу. Павелічэнне колькасці партнёраў па праграме карпаратыўнага бізнесу «Мост» і вынікі рэалізацыі праграмы падтрымкі прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Развіццё спажывецкага крэдытавання і камерцыйнай іпатэкі. Забеспячэнне бяспечнага функцыянавання банка. Гэтыя і іншыя тэмы сталі галоўнымі на парадку дня пашыранага пасяджэння Праўлення банка, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці фінансавай установы за I квартал 2018 года.
За 1 квартал гэтага года банкам атрыманы прыбытак у памеры 41 млн рублёў, што на 11 млн вышэй планавага паказчыка.
У напрамку рознічнага бізнесу можна з задавальненнем адзначыць значную актыўнасць банка на рынку спажывецкага крэдытавання: доля на гэтым сегменце рынку склала 16,8%, што пацвярджае лідзіруючыя пазіцыі сярод астатніх банкаў.
У першым квартале 2018 года «Беларусбанк» таксама павялічыў долю на рынку крэдытавання юрыдычных асоб, якая склала 42%. З пачатку гэтага года каля 180 кампаній сталі партнёрамі па праграме падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу «Мост».
У частцы паказчыкаў лічбавага банкінгу доля сродкаў фізічных асоб, прыцягнутых праз лічбавыя каналы, мае ўстойлівую станоўчую дынаміку і ўжо перавысіла планавы паказчык на 2018-ы год.
На думку выканаўчага дырэктара ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандра Ягорава, павелічэнне колькасці інавацыйных прадуктаў і паслуг, якое спрыяе прыцягненню новых кліентаў, як фізічных, так і юрыдычных асоб, павінна стаць асноўным драйверам павышэння эфектыўнасці банка.
Робячы стаўку ў бягучым годзе на ўкараненне новых тэхналогій, паскарэнне працэсаў рэінжынірынга, аптымізацыю аперацыйных выдаткаў, банк мае намер і ў далейшым умацоўваць лідзіруючыя пазіцыі ў айчыннай банкаўскай сістэме па найважнейшых паказчыках.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»