Навіны банка і прэс-рэлізы
23.04.2018

ААТ «ААБ Беларусбанк» удастоены дзвюх узнагарод EMEA Finance

Часопіс EMEA Finance абвясціў пераможцаў Еўрапейскай Банкаўскай Узнагароды 2017. ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў дзве ўзнагароды і стаў лепшым у наступных намінацыях:

  • Лепшы банк Беларусі
  • Лепшы брокер Беларусі (гэтай узнагароды ўдастоілася УП «ААБ Брокер», якое ўваходзіць у склад холдынгу ААТ «ААБ Беларусбанк»).

Банкаўскі рэйтынг EMEA Finance прызнаецца як адзін з найбольш надзейных і дакладных. Ён складаецца вядучымі сусветнымі аналітыкамі і кансультантамі на падставе ключавых фінансавых паказчыкаў і вынікаў эканамічнай дзейнасці.

Узнагароды EMEA Finance лічацца вельмі прэстыжнымі і прызнаюцца вядучымі фінансавымі інстытутамі па ўсім свеце. Іх прысуджаюць лепшым рознічным, прыватным і інвестыцыйным банкам, генеральным дырэктарам, брокерам і кансультантам за іх дасягненні на працягу года.

ААТ «ААБ Беларусбанк» высока цэніць атрыманыя ўзнагароды нароўні з прызнаннем такога паважанага выдання.

Даведачна: EMEA Finance – Брытанскі фінансавы часопіс, які асвятляе асноўныя фінансавыя падзеі, што адбываюцца ў міжнародным фінансавым сектары Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі. Колькасць чытачоў EMEA Finance перавышае 125 000.