ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб рэалізацыі з 01.05.2018 дадатковай магчымасці пералічэння наяўных грашовых сродкаў на бягучыя рахункі, да якіх аформлены дэбетавыя карткі банка, ва ўстановах банка. Для ажыццяўлення пераводу ў касах банка достаткова ўказаць рэквізіты карткі атрымальніка - нумар і тэрмін дзеяння.
Аперацыя праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу і атрымальнік зможа скарыстацца грашовымі сродкамі ўжо праз некалькі секунд.
За правядзенне аперацыі спаганяецца камісія ў памеры 2,5% ад сумы.
Нагадаем, раней працэдура пераводаў грашовых сродкаў ва ўстановах банка ажыццяўлялася выключна па наступных прадастаўленых адпраўшчыкам даных: нумар рахунку і код установы банка, у якой адкрыты рахунак атрымальніка пераводу, нумар рахунку атрымальніка пераводу, П.І.І. атрымальніка пераводу.
Дадатковая інфармацыя:
Пераводы грашовых сродкаў з выкарыстаннем картак (іх рэквізітаў).