Навіны банка і прэс-рэлізы
12.04.2018

Прадстаўніца «Беларусбанка» стала першай у рэспубліканскім конкурсе «Беларускі майстар - 2018» (прэс-рэліз)

У Мінску прайшоў рэспубліканскі прафсаюзны конкурс прафесійнага майстэрства сярод спецыялістаў па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг «Беларускі майстар - 2018».

Усяго ў фінале за званне лепшага спецыяліста па АРБП змагаліся шэсць спецыялістаў сістэмаўтваральных банкаў краіны: ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Прыорбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Банк БелВЭБ».

bel-master-2018«Беларусбанк» на конкурсе прадстаўлялі дзве вобласці - Віцебская і Гомельская. Пераможцай праекта стала Крысціна Кулябякіна, галоўны спецыяліст па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў філіяла №200-Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

«Лічу, што пэўную ролю ў выбары маёй кандыдатуры адыгралі і мае леташнія перамогі ў спаборніцтвах, накіраваных на стымуляванне актыўнасці продажаў плацежных картак Mastercard і павелічэнне колькасці безнаяўных плацяжоў. Напэўна, ёсць яшчэ нейкія станоўчыя моманты, пра якія я можа і не здагадваюся, але іх угледзелі ўва мне кіраўнікі рознічнага бізнесу. Я вельмі рада», - расказала пасля цырымоніі ўзнагароджання Крысціна Кулябякіна.

Конкурс складаўся з двух блокаў: прафесійнага тэсціравання і творчага прадстаўлення. На першым этапе трэба было адказаць на 50 пытанняў, а ўжо на завяршальны этап конкурсу, у якасці банкаўскага прадукту, які трэба было прарэкламаваць, каманда Беларусбанка выбрала міжнародную прэміяльную плацежную карту катэгорыі Black Edition. Спецыялісты Віцебскага абласнога ўпраўлення арыгінальна падалі банкаўскі прадукт праз гульню «Што? Дзе? Калі?». І галоўнае, прэзентацыя карткі праходзіла на дзвюх мовах.

bel-master-2018-3

Крысціна Кулябякіна пераканана, што сёння веданне замежнай мовы - гэта і прэстыжна, і жыццёва неабходна. «Няўжо можна прэзентаваць міжнародную картку такога класа не выкарыстоўваючы замежную мову. Для нашай каманды гэта пытанне было вырашана адназначна: рэклама павінна гучаць як на рускай, так і на англійскай мовах», - падкрэсліла пераможца конкурсу.

bel-master-2018-2

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!