Навіны банка і прэс-рэлізы
12.04.2018

«Беларусбанк» падтрымаў праект Беларускага драматычнага тэатра (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіў спонсарам конкурсу «Comedy.by» па стварэнні камедый для Беларускага драматычнага тэатра. Прызавы фонд праекта - 20 000 рублёў. Аўтар п'есы, якой прафесійнае журы прысудзіць гран-пры, атрымае прэмію ў памеры 8 000 рублёў. Прадугледжаны таксама першая, другая і трэцяя прэміі.

«Для банка падтрымка падобнага конкурсу ўжо не першы вопыт. Мяркую, многія гледачы паспелі ацаніць трагікамедыю Віктара Марціновіча «Кар'ера Доктара Рауса», — расказвае начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Дзмітрый Бакіноўскі. Гэты твор перамог у конкурсе «Францыск Скарына і сучаснасць», спонсарам якога таксама выступаў «Беларусбанк». А ў мінулым годзе пры падтрымцы банка п'еса была пастаўлена на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

bakinovskyБанк супрацоўнічае з драматычным тэатрам ужо не першы год, у тым ліку ў рамках рэалізацыі аднаго з праектаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці «Беларусбанк. Прастора натхнення».

«Падтрымліваючы конкурс «Сomedy.by», мы чакаем, што рэпертуар драмтэатра пашырыцца за кошт сучасных арыгінальных твораў і гэта дасць штуршок развіццю камедыйнага жанру ў краіне ў цэлым. Жадаем поспеху драматургам, паколькі разумеем, што камедыя - няпросты жанр, ён патрабуе ад аўтара добрага адчування гумару і ўмення тонка падмячаць, здавалася б, нязначныя дэталі», - адзначыў Дзмітрый Бакіноўскі.

Прамежкавыя вынікі творчага конкурсу «Сomedy.by» будуць вядомыя ў верасні-кастрычніку. Зацверджаны шорт-ліст п'ес, якія выйдуць у фінал, аўтары змогуць убачыць на сайце Цэнтра беларускай драматургіі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»