Усё большую папулярнасць набывае ў насельніцтва карта растэрміноўкі «Магніт». Гэта абумоўлена шэрагам пераваг для кліентаў: растэрміноўка пад 0,0001% тэрмінам да 12 месяцаў на тавары, аплачаныя ў крамах-партнёрах «Беларусбанка», а пры разліку ўласнымі сродкамі ў партнёрскай сетцы вяртанне грашовых сродкаў (кэшбэк) дасягае 12%.
- За год наша карта растэрміноўкі паспела заваяваць папулярнасць сярод беларускіх пакупнікоў. З моманту яе выхаду на картачны рынак, дасягнутыя вынікі ўражваюць, прадукт даказвае сваю канкурэнтаздольнасць. Акрамя прапанаваных прывабных умоў афармлення і карыстання картай «Магніт», мы ўвесь час пашыраем партнёрскую сетку. І тут сваю ролю адыгрывае маштабная тэрытарыяльная сетка банка, прысутнасць яго ва ўсіх рэгіёнах краіны. Ды і дзелавыя кантакты з гандлёвымі прадпрыемствамі і сферай абслугоўвання, якія гістарычна склаліся, таксама ня варта скідваць з разлікаў, - адзначыла дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Іна Русаковіч.
У цяперашні час партнёрская сетка налічвае ўжо каля 15 тысяч крам па ўсёй краіне. Карта «Магніт» дазваляе купляць тавары ў растэрміноўку па прынцыпе «тут і цяпер». Разлічвацца ёй можна як у Беларусі, так і за мяжой: карта міжнародная.
Па словах Іны Русаковіч, «Магнітам» карыстаюцца пераважна ў харчовых крамах, гіпермаркетах электронікі і тавараў для дома. У ліку буйных партнёраў банка - гандлёвыя сеткі «Еўраопт», «MART INN», «Суседзі», «Віталюр», «Карона-Тэхна», «Е-Тэхна», салоны сувязі «АЛО» і «Сувязны», крамы мэблі «Пінскдрэў», «Гомельдрэў», «Свет мэблі», гандлёвы дом «Свіслач», універсальныя крамы «ГУМ», «ЦУМ», «На Нямізе», «Кірмаш» і многія іншыя.
Сярод партнёраў банка наступныя турыстычныя кампаніі і агенцтва: «Топ-Тур», «Балканінтур», «Глоўбал Трэвэл», «Авалон-Тур», «Астрэвел», «Піпл Трэвел». Распрацоўваецца магчымасць пашырэння гэтага сегмента супрацоўніцтва.
Універсальнасць карты яшчэ і ў тым, што ёй можна карыстацца па-за партнёрскай праграмай, разлічваючыся ў любых арганізацыях гандлю (сэрвісу). У такім выпадку аплата ажыццяўляецца або ўласнымі сродкамі, або за кошт сродкаў авердрафтнага крэдыту. Працэнтная стаўка па авердрафце - стаўка рэфінансавання НБ РБ (10,5%) плюс 3 п.п. Сёння яна складае 13,5%.
Пры здзяйсненні першай расходнай аперацыі па авердрафце прадастаўляецца аднакратны 30-дзённы перыяд выплаты працэнтаў за карыстанне авердрафтным крэдытам па льготнай стаўцы 0,0001%, так званы grace-перыяд.
Без дадатковай платы можна змяніць ПІН-код карты і зарэгістравацца ў Інтэрнэт-банкінгу.
Кошт карты складаецца з абавязковага аднаразовага плацяжу і кошту абслугоўвання. Аднаразовая плата за набыццё карты складае 4 BYN. У далейшым плата за абслугоўванне спаганяецца штомесяц і залежыць ад транзакцыйных паводзін кліента: калі сума штомесячных безнаяўных разлікаў складзе больш за 50 BYN, абслугоўванне карты бясплатнае, калі менш - спаганяецца плата ў памеры 1 BYN.
«Беларусбанк» прадугледзеў розныя варыянты і каналы афармлення карты на выбар кліента. Заяўку можна пакінуць у рэжыме анлайн на сайце банка, праз Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёск, у любым аддзяленні банка, а таксама патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары – 147.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»