Навіны банка і прэс-рэлізы
27.03.2018

«Беларусбанк» далучыўся да Праграмы садзейнічання гандлю ЕБРР у якасці Сцвярджаючага банка (прэс-рэліз)

21 сакавіка 2018г. у рамках Міжнароднай Канферэнцыі «Беларусь: Гандлёвае Фінансаванне 2018» «Беларусбанк» і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) падпісалі Пагадненне са Сцвярджаючым банкам па Праграме садзейнічання гандлю.

ebpp

На фота: Кіраўнік Праграмы па падтрымцы гандлёвага фінансавання ЕБРР Рудольф Путц і намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»  Віктар Перапяліца падчас цырымоніі падпісання Пагаднення.

У рамках гэтай Праграмы ЕБРР прадастаўляе гарантыі міжнародным сцвярджаючым банкам, прымаючы на сябе палітычныя і камерцыйныя плацежныя рызыкі міжнародных гандлёвых аперацый, якія ажыццяўляюцца банкамі-эмітэнтамі ў краінах дзейнасці ЕБРР.

Удзел у Праграме дазволіць «Беларусбанку» пацвярджаць акрэдытывы, выпушчаныя замежнымі банкамі на карысць кліентаў банка - экспарцёраў беларускай прадукцыі.

З улікам значнай долі «Беларусбанка» ў абслугоўванні экспарту Рэспублікі Беларусь (больш за 26% у 2017г.), шырокае кола беларускіх прадпрымальнікаў атрымае фінансавую падтрымку і магчымасць знізіць рызыкі неплацяжу за экспартуемыя тавары.

«Беларусбанк» заўсёды адкрыты для ўкаранення і развіцця новых канкурэнтных інструментаў і схем супрацоўніцтва, адаптаваных да сучасных бізнес-рэаліяў. Далучэнне да Праграмы буйнейшага беларускага банка ўмацуе яго магчымасці па прадастаўленні гандлёвага фінансавання і, з падтрымкай ЕБРР, будзе стымуляваць рэгіянальны гандаль.

Даведачна: Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця - шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў 37 эканоміках на трох кантынентах. Уласнікамі Банка з'яўляюцца 66 краін, а таксама ЕС і Еўрапейскі Інвестыцыйны Банк. Інвестыцыі ЕБРР накіраваны на тое, каб зрабіць эканомікі рэгіёнаў: канкурэнтнымі, кіруемымі, экалагічнымі, устойлівымі і інтэграванымі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!