Навіны банка і прэс-рэлізы
22.03.2018

«Беларусбанк» выспупіў спонсарам міжнароднай канферэнцыі (прэс-рэліз)

 «Беларусбанк» выступіў генеральным спонсарам штогадовай міжнароднай канферэнцыі «Беларусь: гандлёвае фінансаванне 2018», якая праходзіць у Мінску. Сталіца стала адной з найбуйнейшых пляцовак на тэрыторыі СНД для сустрэч экспартных крэдытных агенцтваў, банкаў, буйных кампаній. Агляд глабальнага эканамічнага клімату і яго ўплыў на беларускі рынак, патрэбнасці і перспектывы развіцця экспартнага і гандлёвага фінансавання, роля міжнародных фінансавых інстытутаў - гэтыя і іншыя пытанні разглядаліся ў рамках канферэнцыі.

mezhdunarodnaja-konferencija

У дыскусіях прынялі ўдзел прадстаўнікі Аўстрыі, Арменіі, Беларусі, Германіі, Егіпта, Ірландыі, Італіі, Канады, Кітая, Македоніі, ААЭ, Амана, Украіны, Расіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Японіі. Колькасць удзельнікаў канферэнцыі, а таксама іх геаграфія сведчаць аб значнай цікавасці міжнародных фінансавых колаў да паглыблення супрацоўніцтва і інтэграцыі з нашай краінай у пытаннях структуравання здзелак знешнеэканамічнага характару і павышэння іх эфектыўнасці.

mezhdunarodnaja-konferencija-2

- Спадзяюся, што нашы партнёры адчуваюць сябе камфортна як у Рэспубліцы Беларусь у цэлым, так і ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі і Беларусбанкам, у прыватнасці, - адзначыў у сваім прывітальным слове Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. - Мы адкрыты для дыялогу і прапануем на працягу канферэнцыі абмеркаваць у свабодным фармаце самыя надзённыя пытанні.

mezhdunarodnaja-konferencija-3

Кіраўнік буйнейшага айчыннага банка выказаў упэўненасць, што цяперашняя канферэнцыя, як і ў папярэднія гады, будзе спрыяць усталяванню новых дзелавых кантактаў і рэалізацыі ініцыятыў.

- Беларусбанк з'яўляецца паўнавартасным партнёрам дзяржавы і бізнесу. Мы прадастаўляем нашым кліентам самы шырокі спектр паслуг, маем вялікі вопыт у сферы аперацый гандлёвага фінансавання, - падкрэсліў Віктар Ананіч. - Агульная колькасць нашых паважаных карпаратыўных кліентаў дасягае 80 тысяч. У іх ліку ўсе буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы і гандлёвыя арганізацыі Беларусі.

Партнёры «Беларусбанка» - гэта больш за 100 банкаў з 35 краін свету. Банк прадастаўляе кліентам магчымасць фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў з контрагентамі з любога кутка планеты, гатовы да ўдзелу ў рэалізацыі буйнамаштабных інвестыцыйных праектаў у розных галінах эканомікі.

Далейшаму развіццю гандлёвага фінансавання будзе спрыяць рашэнне экспертаў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця аб павышэнні  Рэспублікі Беларусь у класіфікацыі краінавых рызык з 7-й у 6-ую катэгорыю, а таксама павышэнне міжнародным рэйтынгавым агенцтвам Fitch Ratings рэйтынгаў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Прадуктыўныя дыскусіі спецыялістаў з мясцовых і міжнародных банкаў, а таксама прадстаўнікоў краін СНД, асабістыя зносіны з непасрэднымі ўдзельнікамі здзелак прызначаны садзейнiчаць знаходжанню рашэнняў многіх пытанняў і ўмацаванню дзелавых кантактаў, набыцці новых партнёраў.

Арганізатар канферэнцыі - кампанія WorldwideExpert Conferences пры падтрымцы Еўрапейскага Банка Рэканструкцыі і Развіцця.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!