ААТ «ААБ Беларусбанк» і China UnionPay у асобе сваёй даччынай кампаніі UnionPay International 22 сакавіка 2018 года ў галаўным офісе China UnionPay у горадзе Шанхаі (КНР) заключылі партнёрскае пагадненне аб арганізацыі ў бягучым годзе абслугоўвання плацежных карт UnionPay ў гандлёвых і сэрвісных прадпрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Ад імя ААТ «ААБ Беларусбанк» дакумент падпісаны намеснікам Старшыні Праўлення банка Святланай Генадзьеўна Кажэкінай, з кітайскага боку - галоўным выканаўчым дырэктарам - Прэзідэнтам UnionPay International Цай Цзяньбо.
Святлана Генадзьеўна Кажэкіна адзначыла, што гэта важны этап у развіцці супрацоўніцтва паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і China UnionPay, які пацвярджае высокі ўзровень узаемнага даверу і прызнанне кітайскім бокам вядучага і старэйшага камерцыйнага банка Рэспублікі Беларусь у якасці асноўнага партнёра на беларускім рынку.
Дакумент у поўнай меры адпавядае духу дасягнутых дамоўленасцей паміж Беларуссю і Кітаем, уключаючы абвешчаны 2018-ы годам турызму ў двухбаковых адносінах. Рэалізацыя гэтага пагаднення выступіць адным з каталізатараў прытоку кітайскіх турыстаў у рэспубліку, якім ёсць што прапанаваць, і ў цэлым будзе спрыяць развіццю кантактаў дзвюх краін.
У цырымоніі падпісання прыняў удзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Шанхаі Мацэль Валерый Міхайлавіч.