Навіны банка і прэс-рэлізы
21.03.2018

«Беларусбанк» уручыў грашовыя прызы пераможцам Міжнароднага фестывалю «Скрыжаванні. Мінск»

У трэці раз «Беларусбанк» выступіў спонсарам штогадовага Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Скрыжаванні. Мінск». Гала-канцэрт праекта, у якім прынялі ўдзел артысты з 10 краін, адбыўся ў мінулую нядзелю. На сцэну сталічнага клуба Prime Hall выходзілі юныя танцоры і спевакі, майстры цыркавога жанру, удзельнікі подыум-школы.       

Прафесійнае журы назвала калектыў, які стаў уладальнікам не толькі Гран-пры, але і грашовага прыза, устаноўленага «Беларусбанкам». Большасцю галасоў танцавальны калектыў «Праспект» з Украіны быў прызнаны лепшым, юныя танцоры, якія выканалі дынамічны танец у стылі street dance, атрымалі пераходны кубак ад пераможцаў мінулага года - калектыву «Каромысел».

skryjavanni

skryjavanni-2

А грашовы прыз журы і арганізатары вырашылі падзяліць паміж танцорамі з Украіны і беларускім калектывам «Васільковы чай», які таксама заваяваў сімпатыі многіх членаў журы. Сертыфікаты на грашовыя сумы для «Праспекту» і «Васільковага чаю» артыстам уручыў начальнік УІіСР Дзмітрый Бакіноўскі.

skryjavanni-3

skryjavanni-4

— Дзякуем за відовішча і эмоцыі. Працягвайце нас здзіўляць, — сказаў Дзмітрый Бакіноўскі і павіншаваў калектывы.

«Беларусбанк» даўно і актыўна падтрымлівае і стымулюе развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі. 

Так, у 2017 годзе ў рамках праекта «Беларусбанк. Прастора натхнення» на падтрымку культуры і мастацтва было  накіравана 230 тыс. рублёў, фінансаванне мерапрыемстваў у рамках праекта «Беларусбанк. Мост у будучыню» (дапамога ўстановам адукацыі) за мінулы год склала 81 тыс. рублёў. 

Падтрымліваючы такія маштабныя мерапрыемствы, як «Скрыжаванні. Мінск», банк дае магчымасць пачынаючым артыстам не проста заявіць пра сябе, а дзякуючы фінансавай падтрымцы - пераступіць на новую ступеньку ў сваёй творчасці. Так, пераможцы гэтага фестывалю змогуць паўдзельнічаць у шоў «Голас», а таксама паступіць без конкурсу ў некаторыя профільныя навучальныя ўстановы Расіі.

Даведачна: Міжнародны фестываль-конкурс «Скрыжаванні. Мінск» праводзіцца ў чацвёрты раз. У гэтым годзе колькасць удзельнікаў фестывалю перавысіла больш за 2000 таленавітых дзяцей. Калектывы не толькі з буйных гарадоў, але і з маленькіх мястэчак прыехалі ў Мінск са сваімі кіраўнікамі і бацькамі, каб прадставіць свае школы і цэнтры дзіцячай творчасці.

Пакараць Мінскую сцэну прыехалі артысты не толькі з краін СНД і Балтыі, але нават з Аўстрыі, Партугаліі, Італіі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!