Навіны банка і прэс-рэлізы
19.03.2018

ААТ «ААБ Беларусбанк» пачало размяшчэнне новага выпуску Інтэрнэт-аблігацый

З 19.03.2018 ААТ «ААБ Беларусбанк» пачало размяшчэнне новага выпуску Інтэрнэт-аблігацый банка, намінаваных у доларах ЗША.

Тэрмін абарачэння Інтэрнэт-аблігацый - 2 гады, стаўка працэнтнага даходу - 2,5 % гадавых, выплата працэнтаў - 1 раз у 3 месяцы. Набыць каштоўныя паперы можна з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» з выкарыстаннем плацежнай карты як у валюце наміналу аблігацыі, так і ў беларускіх рублях.

Інтэрнэт-аблігацыі эмітаваны ў бездакументарнай форме, гэта значыць у выглядзе запісаў на рахунках (аналагічна безнаяўным грошам), і з’яўляюцца «прасунутай версіяй» папяровых аблігацый.

Інтэрнэт-аблігацыі валодаюць шэрагам пераваг у параўнанні з традыцыйнымі інструментамі зберажэнняў. Інтэрнэт-аблігацыі можна набываць кругласутачна, не выходзячы з дому. Таксама без наведвання банка можна атрымліваць фіксаваны даход і пагасіць аблігацыі па заканчэнні тэрміну іх абарачэння. Цалкам выключана рызыка страты аблігацый, так як яны захоўваюцца на персаніфікаваным рахунку «дэпо» у дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк».

З больш падрабязнай інфармацыяй па прадукту Вы можаце азнаёміцца тут.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!