«Крытыкі можна лёгка пазбегнуць, калі нічога не казаць, нічога не рабіць і быць нічым».
З першага ж дня свайго адкрыцця, 12 лютага, Іпатэчны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк» апынуўся ў цэнтры ўвагі: як сваіх кліентаў, так і сродкаў масавай інфармацыі. На першы погляд, ну што можа зацікавіць журналіста ў такім будзённым працэсе, як крэдытаванне банкам грамадзяніна? І, тым не менш, будучы гатовым да пэўнай цікавасці СМІ, такая колькасць публікацый для Офіса стала нечаканасцю.
Каб выключыць любыя спекуляцыі на тэму якасці працы Іпатэчнага офіса, выслухаем меркаванне яго кіраўніка - Сяргея Анатольевіча Дубаносава.
Цяпер Іпатэчны офіс працуе ў штатным рэжыме. Як і ў любым офісе любога камерцыйнага банка, які прапануе кліенту прывабны прадукт, у ім прысутнічаюць кліенты. Сухія лічбы статыстыкі сведчаць, што менш чым за тры тыдні працы Іпатэчны офіс заключыў амаль 200 крэдытных дагавораў, больш за 400 кліентаў падалі заяўкі на крэдыт, а кансультацыі атрымалі каля 500 чалавек.
Нашым кліентам, якія хацелі б атрымаць кансультацыю аб дзеючых умовах крэдытавання, у тым ліку на нерухомасць, нагадваем, што можна звярнуцца ў любое аддзяленне Беларусбанка, а таксама патэлефанаваць па кароткім нумары 147 у Кантакт-цэнтр.
Дзякуючы пастаяннаму ўзаемадзеянню з кліентамі, мы ведаем аб павышаным попыце на крэдыты Беларусбанка, штат супрацоўнікаў Іпатэчнага офіса, што працуюць з кліентамі, будзе пашыраны ў самы кароткі час.
А напрыканцы нашай з вамі размовы хацелася б узгадаць прапісную ісціну: усё пазнаецца ў параўнанні. У параўнанні з аб'ёмамі працы, якую выконваюць іншыя банкі, крэдытуючы нерухомасць, і вынікамі працы Іпатэчнага офіса ААТ «ААБ Беларусбанк» за 21 дзень.