Беларусбанк рэалізаваў для сваіх кліентаў мабільны плацежны сэрвіс BELARUSBANK Pay, які прадастаўляе магчымасць трымальнікам банкаўскіх плацежных картак Mastercard або Maestro праводзіць бескантактавыя плацяжы мабільным тэлефонам. Праект рэалізаваны ў партнёрстве з плацежнай сістэмай Mastercard.
Сэрвіс BELARUSBANK Pay, распрацаваны на аснове тэхналогіі HCE (Host Card Emulation), дазваляе з дапамогай мабільнага тэлефона (з падтрымкай тэхналогіі NFC (Near Field Сommunication) і аперацыйнай сістэмы Android версіі 4.4 і вышэй), а таксама мабільнага дадатку выпусціць без спагнання аплаты віртуальны аналаг банкаўскай плацежнай карткі для здзяйснення плацяжоў адным дакрананнем тэлефона да бескантактавага плацежнага тэрміналу ў арганізацыях гандлю і сэрвісу.
Для выкарыстання сэрвісу кліент устанаўлівае з Play Маркет дадатак BELARUSBANK Pay і падключае сэрвіс з выкарыстаннем карткі Mastercard або Maestro ў інфакіёсках банка (раздзел меню Сэрвісныя аперацыі - BELARUSBANK Pay).
Для правядзення аплаты мабільным тэлефонам у дадатку BELARUSBANK Pay кліент уводзіць мабільны ПІН-код, які прыдумвае самастойна пры падключэнні карткі да сэрвісу ў інфакіёску, увод ПІН-кода на плацежным тэрмінале не запатрабуецца.
Аб бескантактавай тэхналогіі Mastercard
Тэхналогія бескантактавай аплаты Mastercard - гэта інавацыйная тэхналогія плацяжоў у адно дакрананне, якая прадастаўляе хуткі, бяспечны і зручны спосаб аплаты паўсядзённых пакупак і паслуг. Карту або іншае ўстройства (мабільны тэлефон, стыкер, наручны гадзіннік і да т.п.) з гэтай тэхналогіяй не патрабуецца перадаваць касіру - дастаткова аднаго дакранання да бескантактавага тэрміналу на касе.
Аплату па бескантактавай тэхналогіі Mastercard прымаюць больш за 7 мільёнаў гандлёвых пунктаў у 107 краінах свету, уключаючы 50 еўрапейскіх дзяржаў. Сетка прыёму бескантактавай аплаты Mastercard актыўна распаўсюджваецца і ў Беларусі. Гэтую тэхналогію прымаюць самыя розныя гандлёвыя і сэрвісныя прадпрыемствы - крамы прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў, хімчысткі, аптэкі, кінатэатры, рэстараны хуткага абслугоўвання, кафэ і г.д.
Націсніце тут для анлайн-заказу карткі, калі ў Вас няма карткі Mastercard або Maestro