У Сілічах у рамках свята «Фінансавая Масленіца - 2018» прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Спажывецкі вопыт - 2017», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 16 беларускіх банкаў.
Усяго ў рамках конкурсу «Беларусбанк» быў удастоены 5 статуэтак. Прыемна, што буйнейшая фінансавая ўстанова краіны атрымала перамогу ў адной з важных намінацый - «Спажывецкі вопыт - 2017». Нам таксама не было роўных у катэгорыі «Лепшы інфакіёск».
«Мы разумеем, што сёння надзвычай важна ўстанаўліваць эмацыянальныя сувязі і выстройваць адносіны са спажыўцамі», - лічыць дырэктар Дэпартамента рознічнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Іна Русаковіч. Паводле яе слоў, той вопыт, які будзе знаходзіць пазітыўны водгук у мэтавай аўдыторыі ў кожнай кропцы судакранання спажыўца з нашым брэндам, яго прадуктамі ці паслугамі, здольны прынесці поспех, павысіць эфектыўнасць бізнесу, а значыць і яго даходнасць.
Па выніках конкурсу «Спажывецкі вопыт - 2017» наш Банк апынуўся вышэй за ўсіх на п'едэстале ў намінацыі «Самы спагадлівы банк», заняў прызавыя месцы ў катэгорыях «Мабільны банк для Android» і «Лепшы кантакт-цэнтр». Як адзначыў на цырымоніі ўзнагароджання дырэктар Кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» Андрэй Корбут, заўсёды надзвычай прыемна атрымліваць узнагароды, заснаваныя, перш за ўсё, на рэальным кліенцкім вопыце. «Беларусбанк і надалей будзе імкнуцца працаваць на задавальненне патрэб кліентаў, павялічваючы якасць прадуктаў і паслуг», - падкрэсліў Андрэй Корбут.
Шматлікія ўзнагароды ў чарговы раз пацвердзілі жаданне «Беларусбанка» пастаянна павышаць ступень даверу кліентаў, удасканальваць лінейку прадуктаў і паслуг, што дасць магчымасць і ў далейшым заставацца лідэрам у многіх сферах фінансавага бізнесу краіны.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»