Навіны банка і прэс-рэлізы
13.02.2018

«Беларусбанк» адкрыў першы Іпатэчны офіс

Першы ў Беларусі Іпатэчны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыўся ў Мінску па вул. Мяснікова, 32.

Кліентам прапануецца комплекс паслуг па атрыманні крэдыту на нерухомасць, як на будаўніцтва і набыццё новага жылля, так і на набыццё жылля на другасным рынку. Тут будзе ажыццяўляцца афармленне жыллёвых крэдытаў і прадастаўляцца паслугі, неабходныя для правядзення здзелак. Яны ўключаюць падбор варыянту жылога памяшкання, правядзенне здзелкі куплі-продажу або афармлення дагавору з забудоўшчыкам на долевае будаўніцтва, падбор іпатэчнага крэдыту і рэгістрацыю права ўласнасці на нерухомую маёмасць.

1

«Беларусбанк з гонарам адкрывае для кліентаў дзверы Іпатэчнага офіса. Гэта новы сучасны фармат адносін з кліентамі. Наша жыццё, звычныя стандарты і сам бізнэс імкліва змяняюцца. Важна своечасова ацаніць і зразумець, што кліенту цяпер неабходны самы перадавы сэрвіс, - адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. – І справа не толькі ва ўзроўні сэрвісу і якасці абслугоўвання, у рабоце «пад ключ», але яшчэ і ў дасягнутым выніку. Гэта прынцыпова новы падыход у аказанні паслугі кліенту: індывідуальнае абслугоўванне, давер і высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў, які дазваляе забяспечыць выкананне ўсіх неабходных этапаў. Мы рэальна гатовы дапамагчы ў вырашэнні жыллёвай праблемы, прапаноўваючы розныя варыянты крэдытавання».

2

«Цяпер да нас штодня звяртаецца да трохсот чалавек, — расказаў начальнік Іпатэчнага офіса Сяргей Дубаносаў. — Для таго каб вырашыць жыллёвае пытанне, людзям даводзіцца наведаць мноства месцаў. Мы ж стварылі гэты офіс, каб можна было вырашыць усе моманты менавіта тут, не выходзячы за межы памяшкання. Больш за тое, прыкладзем усе намаганні, каб скараціць тэрмін выдачы крэдыту з дзесяці дзён да трох-чатырох. Крэдытаванне будзе ажыццяўляцца як за кошт рэсурсаў «Беларусбанка», так і па ўказах прэзідэнта. Гаворка ідзе як пра крэдытаванне нерухомасці, так і іншых напрамкаў - газіфікацыя, навучанне і гэтак далей».

3

4

12

5

6

Акрамя банкаўскіх паслуг на пляцоўцы Іпатэчнага офіса будуць прапаноўвацца і паслугі кампаній-партнёраў - забудоўшчыкаў, натарыусаў, юрыстаў, рыэлтараў, рэгістратараў, страхавых агентаў. «Яны будуць знаходзіцца тут на пастаяннай аснове. Да прыкладу, у нас ужо рэалізаваны праект з адным з самых буйных прыватных забудоўшчыкаў на тэрыторыі Мінска, створаны крэдытны прадукт «Іпатэка з намі» з вельмі прывабнымі для кліентаў умовамі па прадастаўленні крэдытаў на будаўніцтва жылых памяшканняў», - звярнула ўвагу Святлана Кажэкіна.

7

8

У новым офісе будуць афармляцца здзелкі па лізінгу і іпатэцы. «У канцы мінулага года банк прыняў рашэнне аб тым, што жылыя памяшканні, на будаўніцтва або на набыццё якіх мы прадастаўляем паслугі крэдытнага характару, прымаюцца ў якасці забеспячэння па гэтых крэдытах», - паведаміла намеснік старшыні.

9

10

Банк разлічвае, што кожны дзень у Іпатэчны офіс будуць звяртацца ад 300 да 500 чалавек. Святлана Кажэкіна выказала ўпэўненасць, што Іпатэчны офіс зможа апраўдаць надзеі і спадзяванні кліентаў, прапанаваўшы варыянты рашэння жыццёва важных праблем.

Адкрыўшы Іпатэчны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк» у чарговы раз пацвердзіў свой высокі статус лідэра ў банкаўскай сферы.

11